3 траўня 2024, Пятніца, 19:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску кіроўца маршруткі ўчыніў маштабную аварыю

5
У Менску кіроўца маршруткі ўчыніў маштабную аварыю

Чатырох пасажыраў даставілі ў лякарню.

Сёння днём блізу 13.25 50-гадовы кіроўца маршрутнага таксі Mercedes ля будынка №18 па вуліцы Гінтаўта ў Менску не справіўся з кіраваннем. Ён рэзнуўся ў прыпаркаваныя аўтамабілі Renault, Volkswagen і Mercedes. Ад удару Mercedes выехаў за межы праезнай часткі і сутыкнуўся з дрэвам, а аўтамабіль Volkswagen з асвятляльнай мачтай.

Пасля аварыі ў лякарню даставілі чатырох пасажыраў маршруткі, якая патрапіла ў ДТЗ у Менску. Пра гэта расказалі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Ва ўстанове паведамілі, што чатырох пацярпелых даставілі ў гарадскія лякарні №5, 2 і БХМД.

«У пацярпелых дыягнаставаныя спалучаныя траўмы: ЧМТ, пералом сківіцы, удары, ранкі і г.д. Усім пацыентам цяпер праводзяцца ўсе неабходныя лячэбна-дыягнастычныя мерапрыемствы», – паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках