29 красавiка 2024, панядзелак, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала зразумела, што адбылося ў «Крокусе»

Стала зразумела, што адбылося ў «Крокусе»
Ігар Эйдман

Пуцін раптоўна прызнаўся.

Зламаны гадзіннік два разы на дзень паказвае правільны час. Пуцін часам выпадкова не хлусіць, а прагаворваецца і, насуперак звчцы, кажа праўду. Вось і ўчора ён прызнаўся, што «РФ не можа быць аб'ектам тэрарыстычных нападаў з боку ісламскіх фундаменталістаў».

Сапраўды, РФ можа толькі ўчыняць тэрарыстычныя напады рукам ісламскіх фундаменталістаў. ХАМАС пацвердзіць.

Становіцца зразумела, што адбылося ў «Крокусе».

1. Пуцін надумаў паўтарыць удалы для яго досвед 1999 года: з дапамогай правакацыйнага тэракту згуртаваць насельніцтва, якое расслабілася і загаварыла аб «нармалізацыі», вакол трона, мабілізаваць грамадства на новую эскалацыю вайны.

2. Арганізаваць тэракт было даручана ФСБ. Патрэбныя былі нейкія экстрэмісты, гатовыя яго ўчыніць, якіх чэкісцкія правакатары выкарыстоўвалі б уцёмную. Выгадней за ўсё было задзейнічаць у гэтай якасці ўкраінцаў ці расейскіх апазіцыянераў. Аднак сярод іх такіх вар'ятаў не знайшлі. Давялося выкарыстоўваць агентуру сярод ісламістаў. Пастанавілі, што потым усё адно на Украіну спіхнуць.

3. Добра вядома мноства выпадкаў, калі чэкісты, у пагоні за новымі зорачкамі, з дапамогай правакатараў стваралі ячэйкі ІДІЛ з сярэднеазіяцкіх мігрантаў, а потым іх «доблесна выкрывалі», лавілі ці забівалі. Пра гэта пісала, напрыклад, зацкаваная ФСБ Ірына Славіна. У гэтым выпадку задача была іншай. Неабходна было злавіць ісламістаў ужо пасля ўчынення тэракту (і, магчыма, дапамагчы ім у яго падрыхтоўцы).

4. ФСБ выкарыстоўвала групу па-ісламісцку настроеных мігрантаў, якая знаходзіцца пад яе кантролем. Каб матываваць будучых тэрарыстаў, чэкісты дапусцілі сувязь удзельнікаў горупы праз інтэрнэт з прадстаўнікамі ІДІЛ «Харасан», ад якіх было атрымана дабро на тэрарыстычны напад. Ідылаўцы, натуральна, не ведалі, што іх прыхільнікі ў далёкай Маскве дзейнічаюць пад кантролем чэкісцкіх правакатараў.

5. Правакатары абяцалі тэрарыстам зялёны калідор да беларускай мяжы і магчымасць схавацца. Таму ўдзельнікі нападзення нават не паспрабавалі растварыцца ў натоўпе або змяніць аўтамабіль. Іх, натуральна, падманулі і затрымалі, пакуль яны былі ў адноснай блізкасці не толькі да беларускай, але і да ўкраінскай мяжы, каб «пацвердзіць украінскі след».

6. Пасля тэракту, як і было задумана, расейскія ўлады сталі вінаваціць ва ўсім Украіну і разганяць антыўкраінскую істэрыю. Аднак яны не ўлічылі, што ІДІЛ пакрыўдзіцца. Ідылаўцы абурыліся, што ў іх хочуць «скрасці перамогу» і сталі дэманстраваць довады сувязяў са злоўленымі тэрарыстамі. Гэта моцна прыпсавала Крамлю яго антыўкраінскую гульню ў свеце. Аднак у Расеі правакацыя можа спрацаваць, мясцовы тэлеплебс ва ўсякую вар'яцкую хлусню паверыць.

Ігар Эйдман,«Тэлеграм»

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках