У сталіцы Грузіі Тбілісі прагрымеў магутны выбух
- 7.04.2024, 13:45
- 17,184
Ёсць загінулыя і параненыя.
Моцны выбух адбыўся ў сталіцы Грузіі Тбілісі на вуліцы Бачорма на тэрыторыі прыватнага стрэльбішча Battleground. Пра гэта паведамляе тэлеканал Mtavari Arkhi.
Паводле папярэдніх звестак, узарваўся газавы балон. Тэлеканал сцвярджае, што ў выніку выбуху ёсць ахвяры. Рух на вуліцы Бачорма часткова перацяты. Клубы чорнага дыму можна назіраць з прылеглых раёнаў.
На месцы ўжо працуюць пажарныя-ратавальнікі, а таксама супрацоўнікі паліцыі.
Як паведамілі ў прэс-службе МУС Грузіі, два чалавекі загінулі, яшчэ чацвёра атрымалі раненні.
«Паводле наяўнай на гэтым этапе інфармацыі, у Тбілісі на вуліцы Бачорма №12 на стрэльбішчы Battleground у выніку выбуху загінулі два і атрымалі калецтвы чатыры чалавекі, якія групамі хуткай медыцынскай дапамогі дастаўленыя ў розныя лякарні», - гаворыцца ў заяве.