У Кобрынскім раёне матацыкліст рэзнуўся ў аўтамабіль ДАІ
2- 9.04.2024, 10:34
- 2,504
Спрабаваў уцячы ад пагоні.
Удзень 8 красавіка бяспраўнік на матацыкле спрабаваў уцячы ад супрацоўнікаў ДАІ, паведамілі ва УУС Берасцейсага аблвыканкама.
Супрацоўнікі ДАІ ў пасёлку Арэхаўскі падалі сігнал аб спыненні кіроўцу матацыкла «Менск», але той патрабаванне праігнараваў і пачаў уцякаць. Падчас пагоні ля дома № 20 па вуліцы Леніна ён рэзнуўся ў службовае аўто.
У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў. Транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.
За стырном матацыкла знаходзіўся 38-гадовы мясцовы жыхар, які ніколі не атрымліваў пасведчанне кіроўцы. На яго склалі пяць адміністрацыйных пратаколаў, транспартны сродак змясцілі на штрафстаянку.