21 траўня 2024, aўторак, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Для Пуціна напраўду рыхтавалі іншыя пасады»

8
«Для Пуціна напраўду рыхтавалі іншыя пасады»

Будучы дыктатар інтуітыўна адчуваў, што яго ў кожны момант могуць прагнаць.

Кіраўнік РФ Уладзімір Пуцін рыхтуецца да сваёй пятай інаўгурацыі, якая запланавана на 7 траўня 2024 года. З часу першай кадэнцыі кіраўнік Крамля кардынальна змяніўся.

Віцэ-прэм'ер ураду Чачэнскай рэспублікі Ічкерыя, чачэнскі палітык Руслан Кутаеў расказаў «24 Каналу», што на пачатку свайго кіравання Пуцін заўсёды сядзеў у самым канцы вялікага стала. Ён інтуітыўна адчуваў, што яго ў кожны момант могуць прагнаць.

«Пуцін доўга не мог прызвычаіцца да таго, што яго паставілі кіраваць краінай і зрабілі прэзідэнтам. Гэта сведчыць аб тым, што ён усё ж такі быў выпадковым чалавекам», – сказаў Руслан Кутаеў.

Для Пуціна выбіралі іншыя пасады

Ад пачатку планавалася, што кіраўнік Крамля будзе ахоўваць багацце алігархаў, якія ў той час кіравалі краінай. Дзеля гэтага і запрасілі будучага дыктатара, але калі ён прыйшоў да ўлады, то яго акружылі вельмі сур'ёзныя людзі, якія мелі на яго ўплыў.

«Калісьці Пуцін быў іншым. Мы ж памятаем яго знакамітую прамову пра тое, што Украіна, Казахстан і іншыя краіны нарэшце атрымалі свабоду, правы. ЗША ён наогул называў хаўруснікам Расеі», - успомніў віцэ-прэм'ер урада ЧРІ.

Але пасля Пуцін зразумеў, што газ і нафту трэба вярнуць з эканамічнай сферы ў палітычную. Да таго ж ён захацеў увайсці ў кагорту самых уплывовых лідараў свету. Аднак для яго вызначылі толькі два тэрміны, а потым нават іншую пасаду.

«Пуцін павінен быў быць ці старшынём Канстытуцыйнага суда, ці прэзідэнтам Міжнароднага алімпійскага камітэта. Ён сам абраў пасаду ў судзе, тады, на ягоную просьбу, галоўны офіс установы перанеслі ў Санкт-Пецярбург. Але настроі змяніліся», - адзначыў Кутаеў.

Далей пачаліся сапраўдныя злачынствы, за якімі стаяў кіраўнік Крамля. Пасля ўсё гэта прывяло да пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. Але напраўду сутнасць расейскай улады заўсёды была злачыннай, проста зараз пра гэта загаварыў увесь свет.

«Няма нават такіх прыбораў, якімі можна было б вымераць надзвычайную жорсткасць, якую ажыццяўляе ўлада ў дачыценні да мірных людзей. Гэта такая ўнікальнасць расейскага свету. На шчасце, цяпер яе заўважылі, а Украіна робіць усё, каб нарэшце пакласці канец існаванню дзяржавы-тэрарысткі», - падкрэсліў чачэнскі палітык.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках