21 траўня 2024, aўторак, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ прыйшла па скандальна вядомага Луку

9
СБУ прыйшла па скандальна вядомага Луку

У мітрапаліта УПЦ МП праводзяць ператрусы.

Супрацоўнікі Службы бяспекі Украіны прыйшлі з ператрусамі да яшчэ аднаго мітрапаліта УПЦ Маскоўскага патрыярхату.

Гаворка ідзе пра запарожскага мітрапаліта Луку (Андрэя Каваленку).

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна спасылаючыся на крыніцы ў праваахоўных органах.

Як адзначаюць крыніцы, СБУ прыйшла да мітрапаліта УПЦ МП Запарожскага і Мелітопальскага Лукі 1 траўня. Следчыя дзеянні праходзяць у Запарожжы.

СБУ праінфармуе аб выніках ператрусаў пазней.

Як адзначаюць у сеціве, мітрапаліт Лука можа падазравацца ў адмаўленні расейскай вайны супраць Украіны, а таксама распаўсюджванні прапаганды РФ. У 2021 годзе ён распаўсюдзіў фэйк аб «біялагічнай зброі», якую нібыта амерыканцы выпрабоўваюць ва Украіне.

Таксама ён апраўдваў расейскія ўдары па Украіне і сцвярджаў, што маштабы прыгнёту царквы за Сталіным-Хрушчовым былі нікчэмна малыя ў параўнанні з тым, што адбываецца зараз ва Украіне.

У 2022 годзе супраць мітрапаліта Лукі (Андрэя Каваленкі) ва Украіне былі ўведзеныя санкцыі тэрмінам на пяць гадоў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках