22 траўня 2024, Серада, 0:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Украіна пачала паляванне на расейскія крылатыя авіябомбы

СМІ: Украіна пачала паляванне на расейскія крылатыя авіябомбы

УСУ выкарыстоўваюць тактыку прэвентыўных удараў.

Украіна, відавочна, пачала паляванне на склады з расейскімі «крылатымі» авіябомбамі, якія сталі вялікай праблемай для УСУ ў апошнія месяцы.

Аб гэтым піша Business Insider, аналізуючы апошнія ўдары дронаў па расейскай тэрыторыі.

Выданне адзначае, што планерныя авіябомбы вельмі цяжка перахапіць у палёце, а скідаюць іх з самалётаў далёка за межамі радыусу дзеяння ўкраінскіх сістэм СПА.

Таму для супрацьдзеяння гэтай пагрозе трэба біць па самалётах на аэрадромах, ці непасрэдна па складах з бомбамі.

Магчыма, менавіта гэта і адбылося ў мінулую суботу, калі дзясяткі дронаў-камікадзэ ўдарылі па аэрадроме «Кушчэўская», дзе базуюцца расейскія знішчальнікі Су-34 і Су-35, якія штодня выкарыстоўваюцца для нанясення ўдараў па ўкраінскіх перадавых пазіцыях з выкарыстаннем менавіта планерных бомбаў.

Са звестак брытанскай выведкі, кадры з месца гэтага ўдару сведчаць, што дроны трапілі ў склад з камплектамі для планерных бомбаў. Хаця пакуль невядома, ці былі пры гэтым пашкоджаныя самі самалёты.

«Здольнасць Украіны перашкаджаць расейскай тактычнай авіяцыі ў выкарыстанні планерных бомбаў, з'яўляецца ключавой для шырэйшай абароны лініі фронту», - адзначылі ў брытанскай выведцы.

Як адзначае аўтар публікацыі, суботні ўдар па авіябазе «Кушчэўская» - не першы выпадак, калі Украіна атакуе расейскія авіябазы, дзе размешчаны самалёты, здольныя скідаць планерныя бомбы. У пачатку красавіка Украіна наладзіла магутную атаку беспілотнікаў на авіябазу Марозаўск пад Растовам.

«Хоць маштабы шкоды канчаткова невядомыя, гэтая атака, здаецца, падкрэсліла жаданне Украіны ліквідаваць пагрозу планернай бомбы да таго, як самалёт зможа ўзляцець», - адзначаецца ў публікацыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках