4 чэрвеня 2024, aўторак, 22:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, каго найміты «Вагнера» ў Беларусі рыхтуюць для вайны ва Украіне

9
Стала вядома, каго найміты «Вагнера» ў Беларусі рыхтуюць для вайны ва Украіне

Але робяць яны гэта без энтузіязму.

Найміты ПВК «Вагнер» у Беларусі рыхтуюць аператараў дронаў для расейскага войска. Хоць яны робяць гэта неахвотна, паколькі плацяць ім за гэта няшмат.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна.

Так, інструктары ПВК «Вагнер» цягам двух тыдняў навучаюць мабілізаваных ваеннай тапаграфіі, артылерыі, медыцынскай падрыхтоўцы, арганізацыі кіравання і сувязі.

«І галоўны акцэнт на двухтыднёвых курсах менавіта на авалоданні аператарскімі навыкамі кіравання БПЛА, сярод іншага FPV-дронамі. Пасля такіх экспрэс-курсаў – на вайну ва Украіну», – гаворыцца ў паведамленні.

Зрэшты, як адзначаюць партызаны, інструктарская праца і заробак не задавальняюць «вагнераўцаў» і ў Беларусі назіраецца адток інструктараў, якія выбіраюць удзел у вайне ў Афрыцы, дзе грошы плацяць большыя.

Паводле інфармацыі Цэнтра нацыянальнага супраціву за апошні перыяд, колькасць «вагнераўцаў» на тэрыторыі Беларусі скарацілася з 500 чалавек да 400.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках