1 чэрвеня 2024, Субота, 6:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне праходзяць ператрусы ва ўльтраправага палітыка, які мог атрымліваць грошы ад РФ

4
У Нямеччыне праходзяць ператрусы ва ўльтраправага палітыка, які мог атрымліваць грошы ад РФ
ПЕТР БЫСТРАНЬ

Бундэстаг раней зняў з яго імунітэт.

У палітыка правапапулісцкай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» («АдН») Пятра Быстраня, які з'яўляецца другім нумарам партыі на еўрапейскіх выбарах, праходзяць ператрусы.

Аб гэтым са спасылкай на свае крыніцы паведамляе Spiegel.

Паводле звестак выдання, пракуратура Мюнхена ініцыявала расследаванне ў дачыненні да Быстраня. У сувязі з гэтым з раніцы 16 траўня праводзяцца ператрусы ў звязаных з ім памяшканнях у Берліне і Баварыі, а таксама на Маёрцы і ў офісе ў Бундэстагу. Усяго задзейнічаныя амаль 70 праваахоўнікаў.

Палітык нібыта падазраецца ў карупцыі і адмыванні сродкаў.

Бундэстаг раней даў згоду на расследаванне і зняў імунітэт з Быстраня, падчас галасавання ўстрымалася толькі «АдН».

Падазрэнні супраць дэпутата тычацца справы вакол медыярэсурсу Voice of Europe, які дзейнічаў як інструмент расейскага ўплыву і прапаганды ў Еўропе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках