1 чэрвеня 2024, Субота, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ знішчылі тры расейскія самалёты ў Крыме

1
УСУ знішчылі тры расейскія самалёты ў Крыме

З’явіліся свежыя спадарожнікавыя здымкі.

У выніку далёкага ўдару ўкраінскіх сілаў па падкантрольнай Маскве авіябазе Бельбек у акупаваным Крыме на гэтым тыдні былі знішчаныя тры расейскія ваенныя самалёты і паліўны склад каля галоўнай узлётна-пасадачнай паласы. Пра гэта паведаміла амерыканская камерцыйная спадарожнікавая кампанія Maxar, якая апублікавала фота знішчаных самалётаў, піша Reuters.

ВЫНІК УКРАІНСКАГА ЎДАРУ ПА АВІЯБАЗЕ БЕЛЬБЕК У АКУПАВАНЫМ РАСЕЯЙ КРЫМЕ, 16 ТРАЎНЯ 2024 ГОДА. ФОТА: MAXAR/REUTERS

Спадарожнікавыя здымкі ад Maxar зробленыя ў чацвер, 16 траўня. Яны паказваюць, што былі знішчаныя два знішчальнікі МіГ-31 і знішчальнік Су-27. У паведамленні гаворыцца, што адзін знішчальнік МіГ-29, відаць, таксама быў пашкоджаны.

ФОТА: MAXAR/REUTERS

Украіна публічна не ўзяла на сябе адказнасць за ўдар па авіябазе. Міністэрства абароны Расеі заяўляла, што Украіна арганізавала начны напад на Крым і што яе сілы СПА перахапілі пяць ракетаў вялікай далёкасці, вядомых як ATACMS. У сераду, 15 траўня, у РФ паведамлялі, што перахапілі 10 ракетаў ATACMS далёкага дзеяння, таксама запушчаных па Крыме. Пра якую-небудзь шкоду ваенным аб'ектам у выніку абодвух нападаў не гаварылася.

ФОТА: MAXAR/REUTERS

Нагадаем, УСУ двойчы за апошні час атакавалі ваенны аэрадром Бельбек у акупаваным Крыме. У сетцы з'явіліся здымкі пажараў у раёне аэрадрома, паведамлялася пра знішчэнне знішчальнікаў і зенітнага комплексу С-400 «Трыумф», таксама згарэў склад паліва. Два вайскоўцы загінулі, 13 атрымалі раненні. Прарасейскія каналы прызналі страты на аэрадроме.

За час вайны УСУ ўжо блізу дзесяці разоў атакавалі аэрадром Бельбек ракетамі і дронамі. Увосень 2022 года Business Insider публікаваў вытрымкі з таемнай справаздачы NATO, дзе аэрадром называлі самым важным для забеспячэння авіяцыйнай падтрымкі на поўдні Украіны і над Чорным морам. Там базаваліся знішчальнікі Су-27, Су-35 і МіГ-31.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках