2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнтка Грузіі наклала вета на скандальны закон аб «іншаземных агентах»

7
Прэзідэнтка Грузіі наклала вета на скандальны закон аб «іншаземных агентах»

Вета перададзенае ў парламент Грузіі.

Прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі паведаміла 18 траўня, што наклала вета на прыняты парламентам закон аб «іншаземных агентах», паведамляе «Гардон».

«Сёння я наклала вета на расейскі закон, які супярэчыць нашай Канстытуцыі, еўрапейскім стандартам і, такім чынам, уяўляе з сябе перашкоду на нашым еўрапейскім шляху. Гэтае вета абсалютна законнае і сёння будзе перададзенае ў парламент», – сказала прэзідэнтка Грузіі.

Паводле словаў Зурабішвілі, гэты закон павінен быць скасаваны.

Нагадаем, што 15 красавіка парламент Грузіі пачаў разглядаць скандальны законапраект аб «іншаземных агентах». Гэта зноў справакавала масавыя акцыі пратэсту.

Адклікаць закон аб «іншаземных агентах» заклікалі Грузію вярхоўны прадстаўнік ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль і ЕК. Паводле звестак СМІ, ЕЗ замарозіць заяўку Грузіі на ўступленне, калі закон аб «іншаземных агентах» пачне дзеянне.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках