18 траўня 2024, Субота, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT: Стала вядома, калі Украіна атрымае новыя сістэмы Patriot

1
NYT: Стала вядома, калі Украіна атрымае новыя сістэмы Patriot

Адначасова будзе дастаўленая яшчэ адна магутная зброя.

Блізу 70 украінскіх вайскоўцаў рушылі ў Нямеччыну, каб прайсці паўтарамесячны курс навучання на зенітных ракетных комплексах Patriot. Чакаецца, што гэтыя сістэмы СПА прыбудуць на поле бою ва Украіну ўжо напрыканцы чэрвеня.

На Захадзе прагназуюць, што новыя Patriot могуць прыехаць ва Украіну адначасова з пастаўкамі знішчальнікаў F-16. Пра гэта паведамляе The New York Times.

Паводле словаў кіраўніка аддзела наземнай супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны ў штабе ВПС Нямеччыны палкоўніка Яна-Хенрыка Сухорда, працэс навучання ўкраінскіх вайскоўцаў на ЗРК Patriot паскараецца ў параўнанні з шасці-дзевяцімесячным курсам, які звычайна праходзяць нямецкія ваенна-паветраныя сілы. Пасля заканчэння навучання нямецкім войскам звычайна патрабуецца блізу двух дзён, каб даставіць ракетныя ўстаноўкі, радары і іншыя дэталі ў лагістычны цэнтр у Польшчы і перадаць іх украінскім вайскоўцам для перавозкі праз мяжу.

Паводле папярэдніх звестак, новы ЗРК Patriot прыбудзе ва Украіну не раней за канец чэрвеня. Пастаўка сістэмы супрацьпаветранай абароны можа супасці з пастаўкай яшчэ адной буйной сістэмы ўзбраення, якую Украіна даўно патрабавала: знішчальнікаў F-16. Аднак размова ідзе пра невялікую колькасць баявых самалётаў.

Таксама вядома, што напярэдадні ў Польшчу прыбыла новая партыя ракетаў-перахопнікаў для ЗРК Patriot з Гішпаніі. Паводле словаў высокапастаўленага гішпанскага чыноўніка, яны хутка апынуцца на ўкраінскім фронце.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках