18 траўня 2024, Субота, 8:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Расейскія сталіцы трапілі пад пагрозу ўдару

7
СМІ: Расейскія сталіцы трапілі пад пагрозу ўдару

NATO можа прыняць нестандартную пастанову.

Як паведамляе польская прэса, Варшава падала афіцыйны запыт на размяшчэнне на сваёй тэрыторыі ядзернай зброі Паўночнаатлантычнага альянсу. Гэта стала вядома 30 красавіка са словаў намесніка міністра нацыянальнай абароны Польшчы Паўла Залеўскага ў эфіры польскай тэлевізіі, піша obozrevatel.com.

Польшча рыхтуецца далучыцца да NATOўскай праграмы Nuclear Sharing

Паводле словаў чыноўнікаў польскага міністэрства нацыянальнай абароны, размова ідзе пра заяўку на ўдзел у праграме NATO пад назвай Nuclear Sharing, да якой ужо далучыліся такія чальцы Альянсу, як Нямеччына, Бельгія і Італія. Сярод іншага, для прэсы Залеўскі адзначыў, што Nuclear Sharing – гэта сур'ёзная праграма NATO. Злучаныя Штаты кантралююць выкарыстанне гэтай зброі.

Мы ўсе прыхільнікі ўсялякага ўмацавання бяспекі Польшчы, гэтае “пытанне павінна, з аднаго боку, быць прадметам пагаднення ў рамках NATO, а з другога – прадметам унутранай дамоўленасці”. Пры гэтым намеснік міністра абароны адзначыў, што гэта не будзе азначаць набыццё Польшчай ядзернага статусу, а пастанова пра яго ўжыванне будзе выключна ў кампетэнцыі ЗША і NATO.

Варта дадаць, што Nuclear Sharing з'яўляецца асноўнай праграмай NATO, якая з'яўляецца часткай палітыкі ядзернага стрымлівання Паўночнаатлантычнага альянсу. З лістапада 2009 года ў рамках гэтай праграмы амерыканская ядзерная зброя была размешчаная ў Бельгіі, Нямеччыне, Італіі, Нідэрландах і Турцыі. У цэлым, паводле розных звестак, памеры ядзерных запасаў ЗША ў краінах NATO налічваюць блізу 100 тактычных ядзерных боепрыпасаў, у тым ліку зарады магутнасцю ад 0,3 да 50 кілатонаў на шасці базах у Нямеччыне, Італіі, Турцыі, Бельгіі і Нідэрландах.

У гэты пералік, вядома, не ўваходзіць уласная ядзерная зброя Вялікай Брытаніі і Францыі, якія маюць яе не толькі тактычнага, але і стратэгічнага ўзроўню.

Люстраны адказ на размяшчэнне расейскай ядзернай зброі ў Беларусі

Раней пра тое, што размяшчэнне ў Польшчы ядзернай зброі «ўжо некаторы час з'яўляецца тэмай польска-амерыканскіх перамоваў», расказаў прэсе польскі прэзідэнт Анджэй Дуда. «Калі нашыя хаўруснікі пастановяць размясціць ядзерную зброю ў рамках сумеснага выкарыстання ядзернай зброі і на нашай тэрыторыі для ўмацавання бяспекі ўсходняга флангу NATO, мы да гэтага гатовыя. Мы з'яўляемся хаўруснікам у Паўночнаатлантычным альянсе, і ў нас таксама ёсць абавязальніцтвы ў гэтым плане, гэта значыць, мы проста рэалізуем агульную палітыку», – сказаў ён.

Аднак галоўным момантам, на які варта звярнуць увагу ў словах Анджэя Дуды, з'яўляецца прамы намёк на дзеянні Расеі: «Павінен прызнацца, што калі мяне пра гэта спыталі, я заявіў пра нашу гатоўнасць размясціць ядзерную зброю ў Польшчы. Расея ўсё больш мілітарызуе Кенігсбергскую акругу. Нядаўна яна перабазавала сваю ядзерную зброю ў Беларусь».

Польшча гатовая сур'ёзна абмяркоўваць пастанову

Трэба таксама адзначыць, што планы польскага ўраду выклікалі вялікі рэзананс і рознагалоссі нават у самім кіраўніцтве краіны. Сярод іншага, намеснік міністра замежных справаў Польшчы Анджэй Шэйна заявіў, што каментары прэзідэнта Анджэя Дуды пра размяшчэнне ядзернай зброі хаўруснікаў у Польшчы былі крыху паспешнымі. «Спачатку трэба было пракансультавацца з урадам, а не проста выходзіць і гаварыць: мы хочам мець ядзерную зброю на нашай тэрыторыі», – сказаў ён.

Пры гэтым дадаўшы, што асабіста не выступае супраць такой пастановы, а настойвае на комплексным аналізе такой неабходнасці. Такім чынам, можна канстатаваць, што гэтаму пытанню будзе папярэднічаць пэўная грамадская дыскусія, як і павінна быць у дэмакратычнай краіне, але ў цэлым пастанова пра далучэнне Польшчы да адпаведнай праграмы NATO будзе прынятая без істотных праблемаў.

Час падлёту да Калінінграда, Санкт-Пецярбурга і Масквы скароціцца да лічаных хвілінаў

Такім чынам, з пэўным спазненнем, але Паўночнаатлантычны альянс паступова рэагуе на варожыя крокі Расейскай Федэрацыі ў размяшчэнні сваёй тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі. Люстраным крокам у адказ, паводле ўсіх канонаў стратэгіі, якая ўжывалася падчас папярэдняй халоднай вайны (1945–1991), прадказальна павінна было стаць размяшчэнне ядзернай зброі паблізу расейскіх і беларускіх межаў. Менавіта для гэтага і разглядаецца тэрыторыя Польшчы.

Больш за тое, пра такую магчымасць у пачатку сакавіка 2024 года заяўляў і новаабраны прэзідэнт Фінляндыі Аляксандэр Стуб: «Я пачаў бы з таго, што мы ў Фінляндыі павінны мець рэальны ядзерны сродак стрымлівання. І гэта тое, што мы маем, таму што NATO практычна дае нам тры спосабы стрымлівання праз нашае сяброўства. Першы – гэта вайскоўцы, гэта значыць салдаты, другі – гэта ракеты, гэта значыць боепрыпасы, і трэці – гэта ядзернае стрымліванне, якое зыходзіць ад ЗША».

Такім чынам, у будучым патэнцыйным канфлікце Расея можа атрымаць кардынальна іншы расклад ядзерных сілаў у Еўропе, што ставіць яе ў вельмі небяспечныя ўмовы. Варта адзначыць, што ў такім выпадку час падлёту ядзерных ракетаў з тэрыторыі Скандынаўскіх краінаў або Польшчы да ключавых ваенна-прамысловых і палітычных цэнтраў РФ (Калінінград, Санкт-Пецярбург, Масква), не кажучы ўжо пра Беларусь, будзе складаць літаральна дзясяткі секундаў, што зробіць іх перахоп вельмі цяжкім.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках