У Сеціве паказалі, як войска РФ працягвае бамбіць свой Белгарад
6- 4.05.2024, 17:18
- 7,792
На горад выпусцілі кіраваную авіяцыйную бомбу.
Авіяцыя РФ працягвае весці «дружалюбны» агонь па сваім мірным насельніцтве. Як паведамляе «Украіна 365», удзень 4 траўня кіраваная авіяцыйная бомба, якую акупанты планавалі запусціць па Харкаве, наважыла прызямліцца ў расейскім Белгарадзе.
Як напісаў мясцовы губернатар Гладкоў, набой разбурыў і пашкодзіў блізу 30 прыватных дамоў, згарэлі 10 аўто, параненыя пяцёра расейцаў.