18 траўня 2024, Субота, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанская пісьменніца Белтан: Пуцін – найбагацейшы чалавек у свеце? Мабыць, так

9
Брытанская пісьменніца Белтан: Пуцін – найбагацейшы чалавек у свеце? Мабыць, так

Гаспадар Крамля сядзіць на «чорнай» касе.

Падчас прэзідэнцтва ў Расеі Пуцін захапіў кантроль над сотнямі мільярдаў даляраў, заявіла брытанская журналістка і пісьменніца, аўтарка кнігі «Людзі Пуціна. Пра тое, як КДБ вярнуўся ў Расею, а затым рушыў на Захад» Кэтрын Белтан. Аб гэтым яна сказала ў інтэрв'ю «Гардону».

Яна адзначыла, што Пуцін «паставіў сяброў-камітэтчыкаў на чале ўсіх стратэгічных патокаў грошай» і, паколькі расейская эканоміка была дастаткова інтэграваная з Захадам, скарыстаўся магчымасцю з дапамогай афшорных схем «аслабіць і падкупіць Захад».

- Вядома, ён хацеў набіць уласную кішэню. Ён павінен жыць як цар, як мы бачылі ў яго палацы ў Геленджыку. Але мы бачылі падчас яго прэзідэнцтва, як ён захапіў кантроль над сотнямі мільярдаў даляраў. Немагчыма марнаваць усе гэтыя мільярды даляраў на яхты ці палацы. Гэта мела стратэгічныя прычыны. Ён хацеў спачатку мець дастаткова ўлады ўнутры краіны, каб купіць любога чалавека, каб купіць любыя мясцовыя выбары, паколькі ён сядзіць на «чорнай» касе і можа ўсё кантраляваць, – падкрэсліла Белтан.

- Пуцін – найбагацейшы чалавек у свеце?

- Мабыць, так. Але мы павінны ўлічваць, што ніхто не ведае памераў ягонага багацця. Мы ведаем яго як старшыню рады дырэктараў вялікай Расеі. Гэта вялікая кааперацыя, усё гэта яму належыць.

Яна нагадала, што адзін з найбуйнейшых сусветных нафтатрэйдараў Gunvor, у стварэнні якога ўдзельнічаў расейскі мільярдэр Генадзь Цімчанка, хутка вырас пры Пуціне, паколькі Цімчанка быў блізкім сябрам Пуціна.

- Як казала адна з крыніц, мы не ведаем, якая частка гэтых грошай у Пуціна, а якая – у Цімчанкі. Можа, Пуцін лічыць, што ўсё гэта ягонае, а Цімчанка можа лічыць па-іншаму. Але мы не будзем ведаць да апошняга моманту: калі Цімчанку давядзецца ўсё аддаць, калі яго «папросяць», – дадала журналістка.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках