Еўракамісія ацэньвае тавары з Беларусі і Расеі на прадмет мытаў
4- 4.05.2024, 20:28
- 3,784
Аб гэтым заявіў прэзідэнт Літвы.
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што Еўракамісія цяпер ацэньвае, якая расейская і беларуская сельскагаспадарчая прадукцыя можа быць абкладзена высокімі мытамі. Мэта абмежаванняў – скараціць паток такой прадукцыі ў Еўропу, піша Delfi.
Гітанас Наўседа падкрэсліў, што ЕЗ мае патрэбу ў цэнтралізаваным спосабе абмежаваць прысутнасць расейскай і беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі на сваім рынку. Калі ж краіны, якія ўваходзяць у Еўразвяз, будуць уводзіць мыты паасобку, забароненыя тавары ўсё роўна патрапяць на іх рынкі – праз суседнія тэрыторыі.
- Мы можам, вядома, забараніць увоз расейскай і беларускай прадукцыі, сельгаспрадукцыі. Але я выдатна разумею, знаходзячыся ў Еўрапейскай радзе, што калі мы забаронім у нейкіх краінах, то яны змогуць пракрасціся на рынак Еўразвязу праз іншыя краіны, – адзначыў ён.