19 траўня 2024, Нядзеля, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Spiegel: Байдэн можа зняцца з прэзідэнцкіх выбараў у ЗША

62
Spiegel: Байдэн можа зняцца з прэзідэнцкіх выбараў у ЗША
ДЖО БАЙДЭН
ФОТА: GETTY IMAGES

Названы магчымы кандыдат ад дэмакратаў.

Улетку бягучага года Джо Байдэн можа адмовіцца ад удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах і прапанаваць кандыдатуру Мішэль Абамы, жонкі былога прэзідэнта ЗША Барака Абамы.

Пра гэта паведамляе нямецкае выданне Der Spiegel.

У шэрагах Дэмакратычнай партыі ЗША разглядаюць магчымасць таго, што Байдэн можа абвясціць аб сваёй пастанове ў жніўні 2024 года на партыйным з'ездзе ў Чыкага.

Паводле інфармацыі выдання, Мішэль Абама ўжо ўключаная ў спіс патэнцыйных кандыдатаў, наконт якіх праводзяцца апытанні грамадскай думкі.

«Ідэя жанчыны-прэзідэнта натхняе многіх амерыканцаў», – адзначае Der Spiegel.

Як паказваюць журналісты, адной з прычын такой магчымай пастановы з'яўляецца ўзрост Байдэна: дзве траціны амерыканцаў уважаюць яго занадта старым для таго, каб кіраваць краінай яшчэ чатыры гады.

Акрамя таго, нягледзячы на старэчы ўзрост Дональда Трампа, які таксама прэтэндуе на прэзідэнцкае крэсла, многія амерыканцы выказваюць нежаданне бачыць яго перамогу на наступных выбарах. На фоне шматлікіх судовых спраў, якія вядуцца супраць Трампа, гэта можа паўплываць на перавагі выбарцаў.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках