Пашынян адмовіўся ехаць на інаўгурацыю Пуціна
6- 6.05.2024, 12:09
- 10,008
Прычыны не называюцца.
Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян не будзе прысутнічаць на цырымоніі інаўгурацыі Пуціна, заявіў на брыфінгу спікер Нацсходу рэспублікі Ален Сіманян.
Пра гэта паведамляе армянскае агенцтва NEWS.am. Прычыны не называюцца.
Інаўгурацыя Пуціна адбудзецца 7 траўня.
Нагадаем, дэпутаты Еўрапарламенту прынялі рэзалюцыю, якой адмовіліся прызнаваць апошнія выбары прэзідэнта Расеі, дзе перамог Пуцін. Там назвалі расейскія выбары «фарсам».