На гарадзенскай трасе згарэў цяжкавік, застаўся толькі каркас
- 6.05.2024, 15:04
- 5,804
Што адбылося?
Адзін з беларусаў даслаў фота з трасы М6 (Менск - Гародня). "Трэці дзень стаіць на гарадзенскай трасе каля павароту на Люціна (Валожынскі раён)", - распавёў ён Onlíner.
Мяркуючы па фота, аўтацягнік перавозіў аўтамабілі ці камплектуючыя да аўто.
- Мы жывём непадалёк, каталіся на роварах і ўбачылі гэта. Там быў вялікі тармазны шлях, хутчэй за ўсё, фургон на хаду загарэўся. Побач нікога, дарожныя службы яго толькі папераджальнымі знакамі абставілі: «Звужэнне дарогі» і абмежаванне хуткасці «80», - паведаміў наш чытач.
Інфармацыю пацвярджае МНС. Паводле звестак ратавальнікаў, 4 траўня а 04:13 пажарныя выехалі на тушэнне грузавога аўтамабіля побач з вёскай Манькаўшчынай (55 км трасы М6).
- У выніку пажару фургон знішчаны. Прычына загарання высвятляецца. Разгляданая версія здарэння - кароткае замыканне электраправодкі, - распавялі ў МНС.