19 траўня 2024, Нядзеля, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ўжо атрымала ад хаўруснікаў абяцаныя ракеты для сістэмаў Patriot

1
Украіна ўжо атрымала ад хаўруснікаў абяцаныя ракеты для сістэмаў Patriot

Пра гэта паведаміла мінабароны Гішпаніі.

Украіна ўжо атрымала ракеты да СПА Patriot, якія былі адпраўленыя Гішпаніяй і іншымі заходнімі хаўруснікамі, піша 6 траўня El Mundo, спасылаючыся на заяву міністаркі абароны Гішпаніі Маргарыты Роблес.

Міністарка зрабіла гэтую заяву падчас свайго візіту ў Сарагосу (Гішпанія), дзе праходзяць падрыхтоўку ўкраінскія байцы.

Міністарка падкрэсліла, што «Украіна – гэта краіна, якая пацярпела ад уварвання з боку [прэзідэнта краіны-акупанткі РФ Уладзіміра] Пуціна, які здзяйсняе масавыя забойствы».

Роблес адзначыла, што пастаўленыя хаўруснікамі ракеты прызначаныя для абароны. Паводле ейных словаў, «павінна быць вельмі дакладна зразумела», што яны прызначаныя для абароны Украіны ад расейскіх атак, каб абараніць сябе ад нападаў, якія яна зазнае з боку Расеі.

Яна не агучыла колькасць ракетаў для ЗРК Patriot, якія атрымала Украіна.

26 красавіка кіраўніца мінабароны Гішпаніі абяцала, што яе краіна паставіць Украіне ракеты для Patriot і іншую ваенную дапамогу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках