Гаспадара Крамля даставілі ў Гаагу
2- 7.05.2024, 15:24
- 23,184
У арыштанцкай робе.
У аўторак, 7 траўня 2024 года, паралельна з так званай інаўгурацыяй Уладзіміра Пуціна ў Маскве, перад Міжнародным судом ААН у Гаазе ў Нідэрландах праходзіць акцыя "Турма замест Крамля" ("PutinJail: Prison, not Kremlin"), паведаміла "Нямецкая хваля".
Яе цэнтральным персанажам стаў Уладзімір Пуцін, а дакладней ягоная постаць з пап'е-машэ, адзетая ў арыштанцкую робу. У дэманстрацыі бяруць удзел актывісты і проста мінакі з розных краін.
Галоўны арганізатар мерапрыемства - нямецкая некамерцыйная арганізацыя "Свабодная Расея Паўночны Рэйн - Вестфалія" (Freies Russland NRW e.V.) пры падтрымцы Расейскага антываеннага камітэта, ФБК, Free Russland Global і інфармацыйнай падтрымцы Фонду "Свабодная Расея".
“Увесь свет разумее, што гэты спектакль з інаўгурацыяй - заканчэнне фарсу пад назвай “выбары прэзідэнта”, і што месца міжнароднага злачынца, які незаконна ўзурпаваў уладу, - у турме, а не на чале дзяржавы, - напісана ў анонсе “Свабоднай Расеі Паўночны Рэйн – Вестфалія”. - Мы таксама “адзначылі” гэтую падзею апоўдні, але не ў Крамлі, а ў Гаазе”.