19 траўня 2024, Нядзеля, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Politico: Тры рашучыя крокі дапамогуць Кіеву атрымаць перамогу над войскам РФ

2
Politico: Тры рашучыя крокі дапамогуць Кіеву атрымаць перамогу над войскам РФ

Адной толькі дапамогі Захаду недастаткова.

Таго, чым Захад дапамагае Украіне, будзе недастаткова для перамогі, неабходна выканаць яшчэ тры пункты. Без дакладнай стратэгіі ЗША і пастаянных паставак зброі з боку Захаду войска Пуціна можа адсвяткаваць перамогу ва Украіне, мяркуе ваенна-палітычны экспэрт Марк Кіміт.

Каб Кіеў дамогся адчувальных вынікаў у барацьбе з Пуціным, неабходна выканаць тры ўмовы, піша выданне Politico.

Па-першае, Захад павінен даць дабро выкарыстоўваць іх зброю не толькі па ўсёй лініі фронту, але і біць па тэрыторыі РФ.

Па-другое, Захад абавязаны выдаць Украіне ўсе свае запасы зброі і боепрыпасаў. Калі ЗША і NАТО не хочуць увязвацца наўпрост у вайну супраць РФ, не хочуць пасылаць сваіх жаўнераў у Еўропу, то давядзецца выдаць яшчэ больш зброі, тым больш што з 2023 года Пуцін перавёў эканоміку РФ на "рэйкі вайны".

Па-трэцяе, ЗША павінны стаць сапраўдным лідарам, каб павесці за сабой супольнікаў. Пры гэтым Белы дом павінен кожны дзень нагадваць амерыканцам, што пацягне за сабой параза Украіны.

"Захад ужо шмат гадоў падпадае пад расейскую прапаганду і псіхалагічную вайну, але ў нас ёсць такі ж надзейны набор інструментаў, і прыйшоў час выкарыстоўваць іх у поўнай меры", – заявіў Кіміт.

Пуцін дагэтуль верны словам Талстога, які заявіў, што "час і цярпенне - мае самыя лепшыя ваяры".

Адной толькі пастановы Кангрэса наконт новай вайсковай дапамогі Украіне будзе недастаткова.

Прыйшоў час «аслабіць кайданкі» Зяленскаму, даць больш зброі і нагадаць Пуціну, што Украіна яму не дастанецца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках