19 траўня 2024, Нядзеля, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус купіў інструкцыю да бензапілы за 1700 рублёў

5
Беларус купіў інструкцыю да бензапілы за 1700 рублёў

У чым падвох?

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі 37-гадовага замежніка паводле падазрэння ў ашуканскіх дзеяннях. Госць рэспублікі пад выглядам тавару прадаў беларусу ўсяго толькі "этыкетку" ад яго. Як так выйшла, расказалі ў прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкама.

Высветлілася, што напярэдадні фігурант прапанаваў выпадковаму мінаку, якога заўважыў з акна аўто, нядорага купіць будаўнічыя прылады.

Ён патлумачыў, што нібыта ляціць з краіны і не можа ўзяць усю тэхніку ў ручную паклажу, таму вымушаны яе прадаць.

Мужчына пагадзіўся і заплаціў прадаўцу больш за 1700 рублёў. Аднак замест прылад (бензапілы, зварачнага апарата і іншага) незнаёмец аддаў яму дакументы на іх - гарантыйны талон, інструкцыю. А сам хуценька ўцёк.

Аднак уцячы далёка не паспеў. Супрацоўнікі сталічнага крымінальнага вышуку разам з калегамі з ДАІ Гомеля затрымалі несумленнага дзялка на шляху ў суседнюю краіну.

Раней мужчына не меў праблем з законам, але зараз стаў фігурантам крымінальнай справы за махлярства.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках