Самую дарагую кватэру ў Менску ў красавіку прадалі за паўмільёна даляраў
2- 8.05.2024, 14:29
- 4,210
Гэта побач з Плошчай Перамогі.
У красавіку самую дарагую кватэру ў Менску купілі за $518 тысяч. Гэта двухузроўневы пентхаус на 180 квадратных метраў, піша realt.by.
Яго прадалі з чарнавым аздабленнем. Кватэра размешчаная на восьмым і дзявятым паверхах элітнага клубнага дома на вуліцы Захарава, 29а, побач з завулкам Броневым, непадалёк ад плошчы Перамогі.
Вышыня столяў у кватэры - каля трох метраў.
Самая дарагая прададзеная кватэра ў Менску ў сакавіку каштавала $350 тысяч. Гэта дом элітнага жылога комплексу "Аквамарын" побач з Нацыянальнай бібліятэкай.