20 траўня 2024, панядзелак, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці пачнуць украінскія марскія дроны-ЗРК паляванне на расейскія караблі?

1
Ці пачнуць украінскія марскія дроны-ЗРК паляванне на расейскія караблі?

Расстаноўка сіл у Чорным моры можа змяніцца.

Украіна, хутчэй за ўсё, змагла сумясціць марскія дроны з ракетамі «паветра - паветра». З'явіліся кадры, як такі робат атакуе расейскі гелікаптэр.

Ці ёсць у Украіны на ўзбраенні такія дроны-ЗРК? Такое пытанне сайт Charter97.org задаў украінскаму ваенна-палітычнаму аглядальніку групы «Інфармацыйны супраціў» Аляксандру Каваленку:

- Думаю, што гэта эксперыментальны ўзор. Мы ўжо бачылі марскія дроны, на якіх усталёўваліся, напрыклад, агнямётныя сістэмы тыпу «Чмель». У гэтым выпадку ідзе гаворка аб усталёўцы ракеты, якая можа выконваць функцыі такога марскога зенітнага ракетнага комплексу ЗРК.

Паўтаруся, не думаю, што гэта серыйны ўзор, а хутчэй эксперыментальны. Паколькі немагчыма такую кампіляцыю марскога дрона і адпаведнага сродку паразы проста так узяць і эфектыўна выкарыстоўваць без выпрабаванняў.

Гэты экспэрыментальны ўзор выкарыстоўваўся з мэтай падвышэння эфектыўнасці менавіта барацьбы з паветранымі цэлямі. Калі мы гаворым пра спробы расейскіх акупантаў неяк прадухіліць дзеянні ўкраінскіх дронаў, то для гэтага выкарыстоўваюцца, вядома ж, гелікаптэры. Украіне неабходна засцерагчы свае дроны такога кшталту сродкамі супрацьпаветранага дзеяння.

- Гэта зброя мяняе расстаноўку сіл у Чорным моры?

- Цалкам. Калі яны стануць эфектыўнымі ў супрацьдзеянні гелікаптэрнай тэхніцы, то РФ не зможа выкарыстоўваць гэтую кампаненту для перахопу ўкраінскіх марскіх дронаў. Такім чынам, удары па расейскіх вайсковых караблях будуць больш паспяховымі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках