20 траўня 2024, панядзелак, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Падмаскоўі жанчына трымала ў рабстве шасцярых беларусаў

23
У Падмаскоўі жанчына трымала ў рабстве шасцярых беларусаў

Іх прымушалі прасіць міласціну.

Жыхарка падмаскоўнай Балашыхі (Расея) трымала ў рабстве пяцярых мужчын і жанчыну з Беларусі. Супраць яе распачалі крымінальную справу, паведамілі ў прэс-службе МУС Расеі.

Паводле звестак паліцыі, зламысніца забрала тэлефоны і дакументы сваіх ахвяр, утрымлівала ў кватэры, а таксама "выкарыстоўвала супраць іх фізічны і псіхалагічны гвалт".

Падазраваную затрымалі. Пры ператрусе ў яе дома знайшлі таблічкі, на якіх напісаны просьбы аб дапамозе, грошы і дакументы. Са звестак паліцыі, жанчына прымушала нелегальных працаўнікоў прасіць міласціну на вуліцах. Яна прыводзіла мігрантаў на месца "заробкаў", дзе кантралявала іх.

Распачатая крымінальная справа аб выкарыстанні рабскай працы. Санкцыя артыкула прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Раней стала вядомая гісторыя 63-гадовага Віктара Чыкунова, які прыехаў з Беларусі на заробкі ў Расею і трапіў у рабства.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках