20 траўня 2024, панядзелак, 1:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ узгадніў план выкарыстання даходаў ад актываў РФ

5
ЕЗ узгадніў план выкарыстання даходаў ад актываў РФ

Адсоткі ад актываў пойдуць на вайсковую дапамогу і аднаўленне Украіны.

Еўразвяз зрабіў чарговы крок у прыняцці пастановы аб выкарыстанні даходаў ад замарожаных расейскіх актываў для фінансавання вайсковай дапамогі Украіне. У сераду, 8 траўня, паслы краін ЕЗ на пасяджэнні ў Брусэлі па выніках кансультацый, якія доўжыліся некалькі тыдняў, узгаднілі адпаведны план, паведаміла старшыня ў Радзе ЕЗ Бельгія.

Паводле паведамлення, дасягнутае прынцыповае пагадненне аб захадах, якія датычацца даходаў ад заблакаваных актываў РФ. Гэтыя грошы пойдуць на падтрымку аднаўлення Украіны, якая стала мэтай расейскай вайсковай агрэсіі, а таксама для абароны гэтай краіны. Пры гэтым толькі ў цяперашнім годзе гэта сума можа скласці да 3 млрд еўраў.

Перамовы наконт гэтага плана зацягнуліся, у тым ліку, праз тое, што Аўстрыя і шэраг іншых дзяржаў адмаўляліся ўдзельнічаць у непасрэдных пастаўках зброі і боепрыпасаў. На патрабаванне гэтых краін дасягнутая дамоўленасць, што частка адсоткаў ад расейскіх даходаў будзе выкарыстоўвацца і для іншых тыпаў дапамогі, паведамляе агенцтва dpa.

Паводле звестак Еўракамісіі, у ЕЗ замарожаныя актывы расейскага Цэнтрабанка на агульную суму блізу 210 млрд еўраў. Размешчаны ў Бельгіі дэпазітарый Euroclear паведаміў, што ў 2023 годзе на гэтыя грошы атрыманыя адсоткі ў суме амаль 4,4 млрд еўраў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках