20 траўня 2024, панядзелак, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Украіна спыніць расейскі наступ, калі атрымае зброю ад ЗША

5
Зяленскі: Украіна спыніць расейскі наступ, калі атрымае зброю ад ЗША
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Цяпер трымацца УСУ дапамагае ўкраінская зброя.

Узброеныя сілы Украіны змогуць спыніць наступленне расейскіх войскаў пасля паступлення ў краіну новых партый узбраення, у тым ліку і з прынятага пакета дапамогі ЗША, заявіў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падчас супольнай прэс-канферэнцыі з кіраўніцай Еўрапейскага парламента Рабертай Метсолай 9 траўня ў Кіеве.

«Так, ёсць пастаўкі, але не тыя аб'ёмы, якія былі прагаласаваныя (Кангрэсам ЗША - рэд). Як толькі яны прыйдуць, мы спынім іх ініцыятыву на ўсходзе дзяржавы», - цытуе кіраўніка ўкраінскай дзяржавы «Укрінфарм».

Ён падкрэсліў, што цяпер Расея карыстаецца недахопам ва Украіны ўзбраення, таму павялічыла колькасць сваіх войск на поўначы і ўсходзе. Аднак, са слоў Зяленскага, у ворага «не так усё добра, як яны думалі».

Пры ўпамінанні вайсковай дапамогі ЗША Зяленскі сказаў, што для паступлення абяцанай зброі ва Украіну павінны прайсці тыдні і месяцы. Пры гэтым ён дадаў, што трымацца ўкраінскім сілам дапамагае ўкраінская зброя, вытворчасць якой вырасла. Прэзідэнт пералічыў, што, прынамсі, размова ідзе аб павелічэнні вытворчасці артылерыі, артылерыйскіх набояў і дронаў, а таксама ПТРК «Стугна» і «Карсар».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках