30 красавiка 2024, aўторак, 11:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Альберт Гор убачыў «вірусы свабоды» ў Беларусі

7

Былы віцэ-прэзідэнт ЗША і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2007 года Альберт Гор назваў "вірусам свабоды" выхад кампаніі "Telekom Austria" на беларускі рынак. Пра гэта ён заявіў 24 кастрычніка ў Вене, паведамляе аўстрыйскае інфармагенцтва APA.

Нагадаем, на пачатку кастрычніка аўстрыйская кампанія "Telekom Austria" падпісала дамову аб куплі 70% актываў кіпрскай кампаніі "SB Telecom",якая з жніўня 2007 года валодала прадпрыемствам "Мобильная цифровая связь" ("МЦС").

Паводле А.Гара, купля "МЦС" "можа шмат што змяніць". "Зносіны, камунікацыя дае магчымасць развівацца дэмакратыі і дапамагае нам вырашаць адны з самых сур'ёзных сённяшніх праблем у свеце", – заявіў амерыканскі палітык. Ён лічыць, што скарачэнне кантролю за ўзаемінамі аўтаматычна пашырыць доступ да ведаў.

"Распаўсюджванне камунікацыйных тэхналогій прыносіць з сабою свабоду, – лічыць нобелеўскі лаўрэат. – Мы павінны імкнуцца да стасункаў і дыялогу ў нашых дэмакратычных краінах, павінны змагацца за права чалавека на свабоду ўзаемінаў". А.Гор ілюстраваў сваю заяву прыкладам з вынаходствам друкаванага станка, што спрыяла развіццю чалавецтва і станаўленню каштоўнасцяў Адраджэння.

"Лічбавая рэвалюцыя, якую прынёс Інтэрнэт, мае не менш радыкальнае значэнне для нас – мы павінны змагацца за гэтыя новыя каштоўнасці гэтак сама, як 250 гадоў таму адстойвалі свабоду кнігадрукавання", – перакананы амерыканскі палітык.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках