13 снежня 2025, Субота, 19:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За памяць пра камуністычныя рэпрэсіі – пад суд

2

Учора ў Віцебску падчас акцыі, прысвечанай Дню памяці продкаў "Дзяды", адбыліся масавыя затрыманні дэмакратычных актывістаў. Затрыманыя 25 чалавек. Акцыя праходзіла ў вёсцы Паляі, якая знаходзіцца прыкладна ў 15 кіламетрах ад горада. Недалёка ад гэтай вёскі ёсць месца, дзе, паводле звестак мясцовых жыхароў, у 30-я гады мінулага стагоддзя НКВД расстрэльваў прадстаўнікоў віцебскай інтэлігенцыі.

Падчас правядзення жалобнага мерапрыемства з’явіліся міліцыянты, якія папрасілі ўсіх праехаць у РАУС. Пасля праверкі дакументаў большасць людзей адпусцілі. Пяць чалавек, якія трымалі падчас акцыі бел-чырвона-белыя сцягі, былі дастаўленыя ў суд Віцебскага раёна.

У той жа дзень Барыс Хамайда і Ян Таўпыга былі прызнаныя вінаватымі ў арганізацыі несанкцыянаваных масавых дзеянняў і пакараныя адміністрацыйнымі штрафамі ў памеры 20 базавых велічыняў.

Суды над Сяргеем Каваленкам і Змітром Якаўлевым адбудуцца сёння, над Сяргеем Белязекам — 6 лістапада.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках