13 снежня 2025, Субота, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чысткі» ў пракуратуры

1

Пракурор Гарадзенскай вобласці Васіль Літвінаў будзе вызвалены ад занятай пасады, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску Генеральны пракурор Беларусі Пётр Міклашэвіч.

“Па выніках расследавання крымінальнай справы ў дачыненні былога супрацоўніка Гарадзенскай міліцыі Аляксандра Сяргейчыка да строгай дысцыплінарнай адказнасці будуць прыцягнутыя шэраг супрацоўнікаў праваахоўных органаў Гарадзенскай вобласці, а пракурор Гарадзенскай вобласці Васіль Літвінаў будзе вызвалены ад занятай пасады", – паведаміў Генпракурор.

Паводле яго слоў, згодна з указам кіраўніка дзяржавы за дапушчаную халатнасць і бяздзейнасць да строгай дысцыплінарнай адказнасці будзе прыцягнуты шэраг супрацоўнікаў МУС, Генпракуратуры, а таксама супрацоўнікаў праваахоўных органаў Гарадзенскай вобласці ў сувязі з справай А.Сяргейчык", – сказаў П.Міклашэвіч.

Як раней паведамляў "Інтэрфакс", былы супрацоўнік дэпартамента аховы УУС Гарадзенскай вобласці А.Сяргейчык быў асуджаны за шэраг забойстваў і згвалтаванняў, якія ён здзяйсняў цягам 10 гадоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках