13 снежня 2025, Субота, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Звольнены міліцыянт пакрые выдаткі на сваё навучанне

11,5 мільёны рублёў павінен выплаціць супрацоўнік міліцыі, звольнены з Аршанскага ГАУС за парушэнне службовай дысцыпліны.

Справа ў тым, што хлопец вылецеў з органаў, не паспеўшы адпрацаваць па размеркаванні неабходныя пяць гадоў. У Аршанскім ГАУС выпускнік Магілёўскай школы міліцыі працаваў з 2005 па 2007 год. Падставай да звальнення нібыта паслужыла тое, што малады следчы, у якога і без таго «кульгалі» ўсе паказчыкі, заявіўся на працу нецвярозым. Пакрываць дзяржаве сродкі, выдаткаваныя на яго навучанне, харчаванне, забеспячэнне абмундзіраваннем і падаванне інтэрната падчас вучобы ён наадрэз адмовіўся.

Пракуратура Віцебскай вобласці ініцыявала судовы працэс у дачыненні былога міліцыянта. На днях, як паведамляе газета “Советская Белоруссия”, Аршанскі суд задаволіў пазоў і абавязаў маладога чалавека пакрыць выдаткі на яго навучанне. У Віцебскай вобласці гэта прэцэдэнт.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках