Раманчук: «Новыя цэны на электрычнасць могуць выклікаць у людзей шок»
5- 31.10.2007, 13:20
З наступнага года тарыфы на электраэнергію, якая пастаўляецца насельніцтву, могуць значна ўзрасці.
Пра магчымы рост тарыфаў на электраэнергію аж да 50 працэнтаў, са спасылкай на неназванага службоўцу ад энергетыкі, паведаміла Агенцтва фінансавых навін. Разам з тым афіцыйна прадстаўнікі «Белэнерга» заявілі толькі пра ўвядзенне з наступнага года тарыфаў на электрычнасць, дыферэнцаваных у залежнасці ад часу сутак. Гэта значыць, для забяспечаных спецыяльнымі лічыльнікамі кватэр, электраэнергія ўначы і ў святы будзе абыходзіцца танней, чым для астатніх спажыўцоў, паведамляе «Нямецкая хваля».
Пры гэтым, на думку прадстаўнікоў «Белэнэрга», з ростам тарыфаў на электрычнасць колькасць карыстальнікаў спецыяльнымі лічыльнікамі ўзрасце. На думку юрыста і эканаміста Сяргея Балыкіна, ад росту цэн на электраэнергію ў Беларусі, «ніхто не застрахаваны, бо ўплываць на гэтую сітуацыю беларускі ўрад не можа. Яна цалкам залежыць ад знешніх фактараў».
Яшчэ адна вялізная кропка росту карупцыі
Да таго ж, упэўнены Балыкін, цэны на электрычнасць бумерангам могуць адбіцца на паслугах ЖКГ, па-за залежнасці ад таго, наколькі адбываецца дыферэнцыяцыя тарыфаў. У той самы час, як лічыць кіраўнік цэнтра Мізэса эканаміст Яраслаў Раманчук, у розных тарыфаў на электраэнергію могуць быць і свае мінусы.
Паводле яго слоў, гэта прывядзе да дыферэнцыяцыі тарыфаў па спажыўцах, напрыклад, прамысловасць і насельніцтва. «Для прадпрыемстваў зноў-такі будуць квоты ўведзеныя. Гэта значыць мы спараджаем вялізную колькасць новых нарміруючых, рэгулюючых органаў і я, безумоўна, думаю, што гэта яшчэ адна вялізная кропка росту карупцыі».
Магчымае падвышэнне да 70 працэнтаў
Пры гэтым, па прагнозах Раманчука, самі тарыфы наўрад ці кагосьці прыемна здзівяць. Эканаміст лічыць, што рост базавых тарыфаў будзе не больш як на 15-20 працэнтаў. «Аднак будуць усталяваныя квоты на спажыванне і ўсё, што будзе спажывацца ў пікавыя гадзіны, будзе каштаваць значна даражэй. І гэтая электраэнергія можа вырасті нават да 70 працэнтаў».
Але ў любым выпадку, на погляд Яраслава Раманчука, падвышэнне ўжо наканаванае. «Яно, безумоўна, будзе. Пытанне толькі ў тым, будзе гэта два-тры раза ці больш, альбо гэта будзе распісанае на ўвесь сезон, гэта значыць падвышэнне, пастаяннае, памесячнае. І калі будуць зацверджаныя гэтыя новыя графікі, мы даведаемся, як мы ўсе павінны плаціць з 1 студзеня». І, як мяркуе эканаміст, новыя цэны на электрычнасць могуць выклікаць у людзей лёгкі шок.