13 снежня 2025, Субота, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія чыноўнікі не жадаюць абмяркоўваць пытаньні правоў чалавека

У Беларусі трэці дзень знаходзіцца прэзыдэнтка Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Сухайр Бэльхасэн. Яна заявіла, што сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі зьяўляецца найбольш напружанай у рэгіёне. Мэта яе місіі — падтрымаць грамадзянскую супольнасьць у Беларусі і вывучыць умовы ўтрыманьня пад вартай і выпадкі жорсткага абыходжаньня ў зьняволеньні.

Нагадаем, Сухайр Бэльхасэн выказала пажаданьне сустрэцца з прадстаўнікамі чатырох міністэрстваў — юстыцыі, інфармацыі, замежных і ўнутраных справаў.

Аднак пакуль ні ад аднаго міністэрства адказу не прыйшло, хоць у амбасадзе Беларусі ў Францыі раней казалі, што зрабілі ўсё магчымае для арганізацыі сустрэчы, прынамсі, у Міністэрстве замежных справаў, паведамляе “Радыё Свабода”.

Тым часам, па словах прэсавага сакратара МЗС Беларусі Андрэя Папова, у МЗС атрымалі просьбу Сухайр Бэльхасэн аб сустрэчы, ведаюць, што яна зараз знаходзіцца ў Беларусі. Аднак, “ці адбудзецца гэтая сустрэча будзе залежыць ад працоўнага графіку пэўных супрацоўнікаў і кіраўнікоў міністэрства”, кажа А.Папоў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках