13 снежня 2025, Субота, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзе грошы ад продажу Velcom?

19

Старшыня Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракопавіч не змог растлумачыць лёс грошай, якія павінны былі паступіць або паступілі на рахунак Міністэрства фінансаў ад продажу долі дзяржавы ў статутным фондзе аператара мабільнай сувязі МЦС. Адказваючы ўчора на прэс-канферэнцыі ў Менску на пытанне «Дзе ж грошы ад продажу Velcom?», Пракаповіч рэкамендаваў звярнуцца з гэтым пытаннем у Мінфін.

«Уся выручка ад продажу дзяржуласнасці паступае на рахунак Мінфіна», – павольна растлумачыў Пракаповіч.

«Усё, што паступае на рахункі ўрада, вядома ж, уваходзіць у золатавалютныя рэзервы», – працягнуў ён.

«Так, урад усе грошы размяшчае ў Нацыянальным банку – ён больш нідзе не размяшчае», – даволі выразна растлумачыў Пракаповіч.

У жніўні 2007 года дзяржава прадала сваю долю ў статутным фондзе Velcom аднаму з сузаснавальнікаў кіпрскай кампаніі SB Telecom. Пасля аўстрыйская кампанія Telecom Austria набыла SB Telecom Ltd за 1 млрд. EUR, нагадвае АФН.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках