13 снежня 2025, Субота, 17:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кампенсаванне па-лукашэнкаўску: мог купіць машыну, атрымай кілаграм каўбасы

5

Беларусы не хочуць ісці ў «Беларусбанк» і атрымоўваць кампенсаванне па ўкладах, якія «згарэлі» яшчэ на пачатку 90-х гадоў.

Прычыну масавага дэмаршу агучыў «Экспресс-новостям» «дэпутат» Мікола Дубовік, якому дадзеная сітуацыя здаецца абсурднай.

– Да мяне звярнуўся малады чалавек і распавёў, што 20 гадоў таму бацькі аформілі на яго ў банку ўклад на 500 рублёў. Нядаўна ён атрымаў паведамленне з «Беларусбанка»: з'явіцца і атрымаць кампенсаванне па ўкладу. Ён схапіў дакументы і пабег у банк. Патраціўшы цэлую гадзіну, ён атрымаў аж … 450 рублёў.

Я у гэта не паверыў. Прыехаў дамоў і распавёў пра гэты выпадак сям'і. Высветлілася, што і маіх дзяцей з гэтай жа нагоды запрашаюць у банк. Справа ў тым, што шмат гадоў таму мой бацька адкрыў на сваіх унукаў уклад, здаецца, на 500 рублёў. Колькі выплацяць маім дзецям цяпер, я не ведаў. Затое даведаўся, што майму зяцю выплацяць цэлую тысячу рублёў. Каб разабрацца, я патэлефанаваў у банк, прадставіўся сваім сынам і задаў пытанне. Вось вы мяне запрашаеце ў банк. Дзеля чаго? Мне нічога не адказалі, сказалі, што гэта тайна. Я павінен прыйсці ў банк і атрымаць уклад. Дзве маіх сястры ў свой час былі разумнейшыя. За 500 рублёў адна купіла прычэп «Зубренок», а другая – вялікі пярсцёнак. А вось мае дзеці атрымаюць па 999 рублёў. Давайце не будзем злаваць людзей. Я разумею пажылых. Мы іх ужо раззлавалі. Давайце, калі можна, спынім гэтую справу. Я сваіх дзяцей у банк не пушчу.

Намеснік міністра Андрэй Кабякоў растлумачыў, чаму атрымоўваецца так, як атрымоўваецца, але абнадзеіў тым, што вырашэнне пытання неабходна падкарэктаваць. Праўда, не ўдакладніў як.

– У 2007 годзе мінае тэрмін выплаты кампенсавання ўкладаў насельніцтву па прынятых рашэннях. Мы былі гатовыя скончыць яшчэ ў 2002-2003 гады. Сродкі былі. Але з прычыны таго, што памеры кампенсавання сапраўды апынуліся невысокімі, то ніхто за імі не спяшаўся. Цяпер тэрмін мінае, грошы трэба выплаціць тэрмінова. Не магу сказаць, што лепш у дадзенай сітуацыі… Не паведамляць людзям і спісаць гэтыя грошы? З другога боку, гэта сродкі, якія не патрабуюць вольнасці ў абарачэнні. Трэба падумаць. Магчыма, абавяжам банк абавязкова інфармаваць людзей пра памеры кампенсаванняў, каб грамадзяне самі рабілі выбар, забіраць ім грошы ці не. Пэўна, пры адмоўным адказе, магчыма, давядзецца пісаць пісьмовую адмову, – сказаў Кабякоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках