5 траўня 2024, Нядзеля, 10:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадары краін Еўразвяза наведалі Курапаты (Фота)

6
Амбасадары краін Еўразвяза наведалі Курапаты (Фота)

2 лістапада – у дзень памяці продкаў Дзяды – амбасадары еўрапейскіх краінаў і ЗША наведалі ў Менску мемарыяльны комплекс Курапаты. На месца масавых растрэлаў прыехалі дыпламаты Польшчы, Латвіі, Славаччыны, Францыі, Швецыі, Мальты, ЗША ды іншых краінаў. Напачатку яны ўзялі ўдзел у імшы, што праходзіла ля крыжа “Пакутнікам Беларусі”, усклалі там кветкі ды запалілі знічкі ля так званай “беларускай Галгофы”.

Амбасадарка Злучаных штатаў Амерыкі Карэн Сьцюард адкрыла ўзноўленую пасля рэстаўрацыі “Лаву Клінтана” – падарунак колішняга амерыканскага прэзідэнта ўжо два разы псавалі невядомыя вандалы, паведамляе “Радыё Рацыя”.

Амбасадар Ізраіля Зееў Бэн Ар’е казаў, што ён, напэўна, адзіны з кіраўнікоў дыпламатычных місій у Беларусі, сям’я якога наўпрост пацярпела ад рэпрэсій. У 1953 годзе дзядуля спадара Ар’е быў арыштаваны па вядомай “справе ўрачоў”, адратавала яго смерць Сталіна

Амбасадар Польшчы, Генрык Ліцвін, паведаміў, што ў Беларусі, і ў Курапатах, у прыватнасці, было растраляна шмат палякаў. Але колькі менавіта – дазнацца немагчыма, бо архівы па рэпрэсіям беларускае КДБ дагэтуль не рассакрэчвае.

А ганаровы консул Швецыі Стэфан Эрыксан напрыканцы цырымоніі звярнуў увагу прысутных побач міліцыянтаў, што ў такім святым месцы, як Курапаты, улады ня маюць маральнага права дапускаць актаў вандалізму.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках