13 снежня 2025, Субота, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін і Зубкоў могуць памяняцца месцамі

З верагоднасцю ў 65% на прэзідэнцкія выбары 2008 года пойдзе цяперашні прэм'ер-міністр Віктар Зубкоў, а цяперашні прэзідэнт Уладзімір Пуцін стане прэм'ер-міністрам пры прэзідэнце Зубкове, лічыць аналітык інвестыцыйнага банка ING Wholesale Таццяна Арлова. Яе думкі прыводзіць газета “Ведомости”. Арлова лічыць, што сітуацыя кардынальна змянілася пасля з'езду “Единой России” і заявы прэзідэнта, што ён не выключае магчымасці пасля выбараў заняць пасаду кіраўніка ўрада.

Другім па верагоднасці (20%) з'яўляецца варыянт, калі прэзідэнтам стане адзін з ранейшых кандыдатаў у пераемнікі (першыя віцэ-прэм'еры Дзмітрый Мядзведзеў або Сяргей Іваноў; да кандыдатаў у пераемнікі аналітык прылічае і новага міністра рэгіянальнага развіцця Дзмітрыя Казака), а прэм'ер-міністрам пры ім застаецца Зубкоў, паведамляе NEWSru.com.

Малаверагодны (5%) варыянт, калі пры адным з гэтых трох "патэнцыйных пераемнікаў" прэм'ер-міністрам застаецца не Зубкоў, а Пуцін. Выходзіць, што Пуцін будзе з значна меншай верагоднасцю падпарадкоўвацца камусьці з сваіх цяперашніх падпарадкаваных, акрамя Зубкова. Яшчэ менш верагодна (3%), што прэм'ер-міністрам стане Пуцін, а прэзідэнтам – невядомы пакуль чалавек. Больш верагодны (7%) варыянт, пры якім прэзідэнтам стане Зубкоў, а ў прэм'ер-міністры прасуне невядомага публіцы дзеяча. Тым самым Пуцін сыдзе ад фармальнай улады, што палегчыць яму ў пераабранні ў 2012 годзе, лічыць Арлова.

Схема "Зубкоў – прэзідэнт, Пуцін – прэм'ер" спрыяльна ўплывае на рынкі ўжо хаця б у сілу сваёй пэўнасці, лічыць Арлова і не бачыць фармавання двух цэнтраў сілы. Дамінаванне Пуціна відавочнае і той зможа захаваць яго, нават стаўшы фармальна не першай, а другой асобай у дзяржаве. Неўзабаве ж моцны прэм'ер-міністр Пуцін зверне Расею ў бок парламенцка-прэзідэнцкай рэспублікі, што будзе нагадваць украінскую канстытуцыйную рэформу. Палітычная стабільнасць, на думку Арловай, у такім разе можа саслабець, але як гэта адаб'ецца на эканоміцы, загадваць пакуль рана.

Начальнік аналітычнага аддзела ING Insurance Станіслаў Панамарэнка лічыць найбольш верагоднай "ракіровачку" Пуціна з Зубковым, бо гэты варыянт уяўляе сабою самую нізкую рызыку дэстабілізацыі і ўзнікненне альтэрнатыўных цэнтраў улады. Галоўны стратэг "Рэнесанс капіталу" Роланд Нэш ідзе нават далей і выключае сітуацыю двоеўладдзя, сцвярджаючы, што Пуцін застанецца чалавекам № 1, якую б фармальную пасаду ён ні займаў. Так што пасада прэм'ер-міністра пры прэзідэнце Зубкове – гэта далёка не адзіны сцэнар развіцця падзей, лічыць Нэш.

Аналітык "Альфа-банка" Эрык Дэлой лічыць, што рынкі адрэагуюць на канструкцыю "Зубкоў-Пуцін" станоўча, таму што "ім падабаецца пуцінская стабільнасць". Некаторыя інвестары хацелі б з'яўлення ў будучыні іншых цэнтраў сілы, бо іх турбуе адсутнасць падзелу ўлад і тое, што "ўсё вырашае адзін чалавек". Але "ў цэлым, гадаць пра будучую канфігурацыю бессэнсоўна", лічыць Дэлой, таму што, на яго думку, "нават у Крамлю амаль ніхто не ведае, якой яна будзе".

З версіяй аб Зубкове-прэзідэнце і Пуціне-прэм'еры згодзен і прадстаўнік Банка Масквы Кірыла Трэмасаў. Такі расклад інвестары зноў жа лічаць аптымальным для рынкаў. Тым часам стабільнасцю рынку зацікавіўся і сам Пуцін, які размаўляў на гэтую тэму з віцэ-прэм'ерам, міністрам фінансаў Аляксеем Кудрыным.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках