13 снежня 2025, Субота, 17:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжым абараняе расейскі фашызм

Чатырох чалавек, сярод якіх адна дзяўчына, асудзілі на трое сутак адміністрацыйнага арышту за антыфашысцкі пікет каля расейскай амбасады ў Мінску.

Такое рашэнне прыняў у панядзелак суд Цэнтральнага раёна сталіцы. У нядзелю, 7 кастрычніка, у Мінску каля расейскага дыппрадстаўніцтва адбыўся антыфашысцкі пікет, нагадвае «Еўрарадыё».

Каля 50 маладзёнаў трымалі расцяжку “Не фашызму” і партрэты чатырох чалавек, якія загінулі ў Расіі ад рук неафашыстаў. Акцыя была накіраваная на прыцягненне ўвагі да пачасціўшыхся нападаў на замежнікаў у Расіі. Праз 5 хвілін міліцыянты разагналі ўдзельнікаў пікету. Чатыры чалавекі былі затрыманыя і дастаўленыя ў РАУС Цэнтральнага раёна Мінска. Ноч да суда яны правялі ў спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна. З улікам гэтага, антыфашысты выйдуць на волю ў сераду ўвечары.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках