13 снежня 2025, Субота, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыватнікаў і замежнікаў заганяюць у афіцыйныя прафсаюзы

«Для далейшага росту прафсаюзных шэрагаў» пастановай прэзідыума Савета ФПБ, прынятай на апошнім яго пасяджэнні, усім прафсаюзным органам даручанае ўзмацніць працу па стварэнні новых першасных прафсаюзных арганізацый, асабліва на прыватных і замежных прадпрыемствах, суб'ектах малога прадпрымальніцтва, а таксама па стварэнні прафарганізацый, якія аб’яднаюць індывідуальных прадпрымальнікаў.

Уцягванне працаўнікоў недзяржаўнага сектара эканомікі ў прафсаюзныя шэрагі і забеспячэнне абароны іх правоў з'яўляецца сёння адной з асноўных задач ФПБ, заявіў у сваім выступе на пасяджэнні начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйнай працы апарата Савета ФПБ Мікалай Гушэль. Рэзервы для нарошчвання федэрацыяй сваёй чалавечай базы, паводле яго слоў, існуюць проста вялізныя.

Нягледзячы на некаторыя поспехі ў гэтым кірунку, працэс стварэння пяршовак на прыватных прадпрыемствах сёння ідзе вельмі цяжка. У гэтым годзе іх было створанае менш, чым у мінулым. У большасці галіновых прафсаюзаў ФПБ не было створанае ніводнай такой арганізацыі. Сярод прычын былі названыя нежаданне кіраўнікоў, малалікасць працоўных калектываў у прыватнікаў і «боязь людзей уступаць у прафсаюз».

«Праверкі выканання заканадаўства аб працы, праведзеныя на прыватных прадпрыемствах, дазваляюць канстатаваць, што іх працаўнікам, якія ў асноўным не з'яўляюцца да цяперашняга часу сябрамі прафсаюза з прычыны процідзеянні ўласнікаў, неабходная прафсаюзная абарона. Практычна няма раздзелу працоўнага заканадаўства, норм і правіл па ахове працы, якія б не парушалі на недзяржаўных прадпрыемствах», –гаворыцца ў пастанове прэзідыума Савета ФПБ. Тэхнічнымі інспектарамі працы федэрацыі толькі за першае паўгоддзе гэтага года абследаваныя больш як 350 такіх прадпрыемстваў, выяўленыя больш як 3 200 парушэнняў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках