13 снежня 2025, Субота, 17:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Пушкін: «Мы дачакаемся выкананьня ўладамі ўмоваў Эўразьвязу»

Мастак Алесь Пушкін лічыць, што беларускае грамадзтва кансалідуе эканамічнае жыцьцё – і левым, і правым, і рускамоўным, і беларускамоўным хочацца добра есьці і прыстойна жыць.

“Вось зараз харчаваньне даражэе, камунальныя паслугі. Але, мабыць, яшчэ не зусім прыціснула, яшчэ не зашпіліў беларус рэмень у апошнюю дзірку. Не пытае ўлады, чаму ў Чэхіі, Польшчы, Славакіі хлеб ды каўбасы таньнейшыя, а ў нас кошты ўсё растуць ды растуць. Вось улада і лічыць, што мае запас трываласьці, таму пакуль і ня хоча дыялёгу з апазыцыяй. З гэтае ж прычыны не сьпяшаецца выконваць і патрабаваньні Эўразьвязу,” – заявіў у інтэрв’ю прэс-цэнтру Хартыі’97 мастак.

Як мяркуе Алесь Пушкін, нават сёньняшняя ўлада будзе вымушаная выконваць патрабаваньні Эўразьвязу, каб наблізіць краіну да Эўропы:

“Як мне падаецца, дэмакратызацыя Беларусі і шлях у Эўропу як дзяржаўная палітыка пачнецца тады, калі ня будзе куды адступаць. Можа якраз у 2008-ым годзе. Вось тады мы і шокавую тэрапію пабачым, і выкананьня умоваў Эўразьвязу дачакаемся. Хоць, насамрэч, патрабаваньні цалкам справядлівыя, дый жывем мы ў Эўропе, дзявацца нам няма куды”.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках