13 снежня 2025, Субота, 17:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карэн Сьцюарт: «Мы павінны ўбачыць дзеяньне, а ня толькі словы»

Карэн Сьцюарт: «Мы павінны ўбачыць дзеяньне, а ня толькі словы»

Ужо больш за паўгоду беларуская апазыцыя й эўрапейскія палітыкі актыўна спрабуюць схіліць улады Беларусі распачаць грамадзкі дыялёг у краіне. На сустрэчы інтэлектуалаў і палітыкаў у Кракаве, якая прайшла напрыканцы мінулага тыдня, прысутнічалі прадстаўнікі беларускай апазыцыі, польскіх, нямецкіх ды амэрыканскіх палітыкаў. У спатканьні ўзяла ўдзел і амбасадарка ЗША ў Менску Карэн Сьцюарт.

Амбасадар пагадзілася адказаць на некалькі пытаньняў «Польскага радыё».

-- Сп. Амбасадар, ці заўважылі вы нейкія палітычныя зьмены ў Беларусі за апошнія паўгоду. Менавіта цягам гэтага часу пытаньне пра дыялёг сталася ключавым пунктам у адносінах Эўропы да Беларусі.

-- У траўні й красавіку мы бачылі першыя праявы зьменаў, калі ўлады вызвалілі трох палітзьняволеных перад плянаваным тэрмінам. У гэты ж час былі дазволеныя дзьве вялікія дэманстрацыі. Гэта дало нам надзею, але пасьля ўсё стала на ранейшае месца: улады не жадалі вызваліць больш палітвязьняў, наадварот працягвалі арыштоўваць апазыцыйных актывістаў. Таму пазыцыя ўлады не зьмянілася. Калі казаць пра апазыцыю, то я аптымістка – яны супрацоўнічаюць, распрацоўваць эканамічную плятформу, блізкую грамадзтву.

-- На сустрэчы ў Кракаве не было прадстаўнікоў афіцыйных уладаў. На вашую думку, ці гэта не памылка – размаўляць пра дыялёг без аднаго з бакоў?

-- Вынікі такіх канфэрэнцыяў распаўсюджваюцца дзякуючы СМІ. І ўлады, і грамадзтва даведаюцца, пра што мы тут размаўляем. А сесьці разам мы зможам пасьля таго, калі ўбачым канкрэтныя прыклады палітычнай волі ўладаў да правядзеньня дэмакратычных рэформаў. Перад тым, як распачаць перамовы, мы павінны ўбачыць дзеяньне, а ня толькі словы. Менавіта таму мы патрабуем вызваліць палітвязьняў. Толькі тады мы зможам распачаць дыялёг.

-- Эўропа прапанавала беларускім уладам 12 пунктаў, рэалізацыя якіх значна дапамагла б Беларусі й адначасова палепшыла б стан грамадзтва. Як ЗША могуць паўплываць на зьмены ў Беларусі?

-- Мы будзем працягваць рабіць тое, што рабілі да гэтага часу. Я маю на ўвазе рэалізацыю праграмаў па падтрымцы незалежных СМІ, праграмы абмену, будзем падтрымліваць няўрадавыя арганізацыі. А перамены ў Беларусі павінны рабіць самі беларусы, яны павінны выбіраць, як іx радзіма будзе разьвівацца. Мы будзем іх падтрымліваць, і рабіць тое, што ў нашай моцы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках