13 снежня 2025, Субота, 18:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У пяці кіламетрах ад Менска людзі жывуць без электрычнасці

Лічыцца, што электрыфікацыя Беларусі была завершаная ў 1968 годзе. Тым не менш, ужо ў ХХІ стагоддзі тысячы людзей дагэтуль жывуць пры свечках. І не дзе-небудзь на забытай сялібе, а ў 5 кіламетрах ад сталіцы і ў некалькіх – ад самай блізкай станцыі метро. Неверагодна, але факт – у адным толькі Менскім раёне сотні населеных пунктаў, дзе дагэтуль карыстаюцца свечкамі і газніцамі.

Пасёлак Калодзішчы пад Менскам – месца па цяперашніх мерках элітнае. Лаканічныя аб'явы "куплю ўчастак" тут на кожным кроку. За перспектыву пабудаваць дом людзі гатовыя плаціць дзесяткі тысяч у.е. Аднак расчараванне наступае хутка.

У жылым масіве Калодзішчы-2 —–2.400 участкаў. Электрыфікаваныя толькі 500 – паведамляе «Советская Белоруссия». У доме 84-гадовай Кацярыны Дубінкінай лямпачкі загарэліся месяц таму. За гады жыцця пры газавай лямпе бабулька амаль аслепла, таму цяпер проста шчаслівая, што дажываць пашчасціла па-людску.

У другога мясцовага жыхара Аляксандра Шырчэнкі надзеі на чалавечае жыццё растаюць з кожным днём. Тры гады ён абівае парогі: сельсавет, райвыканкам, аблвыканкам, "Мінскэнерга" з адзіным пытаннем: калі ў яго доме загарыцца святло? ЛЭП праходзіць побач, да падстанцыі метраў 300. Аднак тэрмін, нават прыблізны яму не кажуць. Паводле афіцыйнай інфармацыі, у будучым годзе ўсе ўчасткі ў Калодзішчах будуць электрыфікаваныя. Але каб цалкам вырашыць праблему толькі ў адным Менскім раёне спатрэбіцца некалькі гадоў. А пакуль той жа Аляксандр Шырчэнка па-ранейшаму змушаны плаціць грошы за арэндаванае жыллё, замест таго, каб жыць ва ўласным доме, а менш забяспечаныя мясцовыя жыхары па-ранейшаму карыстаюцца свечкамі ды газніцамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках