13 снежня 2025, Субота, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайтовіч: З’езд вучоных падобны на савецкі з’езд калгаснікаў

1

Былы прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмік Аляксандр Вайтовіч адмаўляецца ад ўдзелу ў “прапагандысцка-піярным” мерапрыемстве – Першым з’ездзе вучоных. Як заявіў акадэмік, з’езд пераследуе мэту “стварэння прэцэдэнту для прапагандысцкай кампаніі” ды стварае магчымасць “піяру для пэўных персонаў”.

“Калісьці ў Савецкім Саюзе праводзілі Ўсесаюзныя з’езды калгаснікаў і на іх канстатавалі поспехі сельскай гаспадаркі, самай адсталай і невытворчай у Еўропе”, - кажа Вайтовіч. Зараз, на ягоную думку, прапагандысцкая кампанія да з’езда вучоных, якая рэкламуе “поспехі” беларускай навукі, нагадвае тыя часы.

Паводле Вайтовіча, “спісы дэлегатаў спускаюцца зверху і фармальна зацвярджаюцца Вучонымі саветамі”. Таму выступаў, якія адрозніваюцца ад афіцыйнага пункта гледжання, на з’ездзе не будзе. “Такім слова не дадуць” – сцвяджае экс-прэзідэнт Акадэміі навук.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках