13 снежня 2025, Субота, 18:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У магілёўскай школе апячаталі разэткі

6

Менавіта так дырэктар магілёўскай дзіцячай школы мастацтваў №1 Ніна Саленкіна вырашыла эканоміць электраэнэргію і тым самым прытрымлівацца энергазберагальнай Дырэктывы №3. Цяпер ужо нельга карыстацца электрычнымі чайнікамі і зараджаць мабільныя тэлефоны.

«У нас апячатаныя не ўсе разеткі, а толькі тыя, якія не задзейнічаны. Усе разеткі, патрэбныя для вучэбнага працэсу, працуюць. Чайнік на самай справе закіпяціць нельга: у нас ёсць сталоўка на першым паверсе. Справа ў тым, што мы хочам прааналізаваць сітуацыю: дасць нам гэта нешта ці не? Пасля ўжо будзем думаць, як нам далей працаваць па энергазберажэнн», -- паведаміла “Еўрарадыё” дырэктарка.

Ніна Саленкіна паабяцала расказаць праз тыдзень, колькі такім чынам змагла зэканоміць школа. Ніякіх перагібаў з энергазберажэннем яна не бачыць.

“Мы вырашылі стварыць такую меру, мабыць, нават у мэтах бяспекі. Каб дзеці пальчыкамі ці яшчэ якімі‑небудзь прыладамі не змаглі зайсці ў сетку”, -- сказала яна.

Намеснік начальніка аддзела адукацыі магілёўскага гарвыканкама адмовілася каментаваць гэту сітуацыю.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках