13 снежня 2025, Субота, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спалохаліся шахцёрскіх хваляванняў

Старшыню Беларускага незалежнага прафсаюза (БНП) Васіля Корабава не пусцілі на тэрыторыю ПА «Беларуськалій». На прахадной ў лідэра найбуйнейшага незалежнага прафсаюза адабралі спецыяльны пропуск.

Васіль Корабаў распавёў, што 9 кастрычніка ён спрабаваў прайсці на тэрыторыю праўлення аб'яднання. Супрацоўнік аховы не пусціў яго і патрабаваў аддаць пропуск. На пытанне, хто аддаваў такі загад, ахоўнік паказаў на верх., паведамляе www.praca-by.info.

Як высветлілася пазней, загад не пускаць Васіля Корабава на тэрыторыю прадпрыемства аддаў намеснік дырэктара па кадрах і ідэалогіі Анатоль Махлай. У тэлефоннай гутарцы з прафсаюзным лідэрам ідэолаг «Беларуськалія» растлумачыў прычыну свайго рашэння.

Справа ў тым, што Васіль Корабаў у адкрытым лісце да старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, заявіў, што льготныя пенсіі былі захаваныя не дзякуючы заслугам афіцыйных прафсаюзаў, а пасля папераджальнага страйку шахцёраў, які адбыўся 9 верасня. Кіраўніцтва «Беларуськалія» тады не пацвердзіла інфармацыю аб акцыі пратэсту шахцёраў.

Прафсаюзны лідэр папярэдзіў наймальніка аб супрацьзаконнасці яго дзеянняў. Паводле Закона «Аб прафсаюзах» наймальнік не мае права перашкаджаць прафсаюзнаму лідэру прайсці на тэрыторыю прадпрыемства, дзе працуюць сябры прафсаюза. Васіль Корабаў дадаў, што будзе змушаны звярнуцца ў пракуратуру, на што Анатоль Махлай заявіў: «Звяртайся, куды хочаш».

У сувязі з парушэннем правоў кіраўнік прафсаюза БНП склаў акт і накіраваў яго генеральнаму дырэктару ПА «Беларуськалій». Калі неўзабаве адміністрацыя не зменіць свайго рашэння, прафсаюз звернецца ў пракуратуру. Старшыня Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук паведаміў, што Кангрэс, сяброўскай арганізацыяй якога з'яўляецца БНП, паінфармуе Міжнародную арганізацыю працы наконт чарговых парушэнняў правоў прафсаюзаў у краіне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках