Юшчанка: «Сяброўства Украіны ў ЕЗ – пытанне часу»
- 10.10.2007, 14:12
Украіна будзе сябрам Еўрапейскага Звязу. Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі, такое меркаванне Юшчанка выказаў у інтэрв'ю славацкай газеце «Праўда» напярэдадні візіту ў Славацкую Рэспубліку, які адбудзецца 11 кастрычніка.
«Еўрапейскі Звяз павінен зрабіць усё для таго, каб колькасць яго партнёраў павялічыліся. Я маю на ўвазе не толькі фармальных сяброў», – адзначыў Юшчанка і выказаў перакананне, што «Украіна будзе сябрам ЕЗ, гэта толькі пытанне часу».
Таксама паднімалася тэма выбараў у Вярхоўную Раду, якія адбыліся ва Украіне 30 верасня. Адказваючы на пытанне, ці наблізілі яны Украіну да Еўрапейскага Звязу, Юшчанка падкрэсліў, што тут гаворка найперш павінна ісці пра тое, што гэтыя выбары адбыліся дэмакратычна, што з'яўляецца надзвычай важным крокам у кантэксце еўрапейскіх перспектыў Украіны.
Гаворачы пра пытанні візавага рэжыму паміж Украінай і ЕЗ у святле пашырэння Еўразвяза, прэзідэнт Украіны адзначыў: «Хацелася б найменш балюча адчуваць шэраг рэгламентаў і працэдур, наяўных не толькі ў візавым рэжыме, але і адносна гандлю, руху капіталу і паслуг».