2 траўня 2024, Чацвер, 9:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малако па цане даганяе бензін

Ужо другі тыдзень менчукі скардзяцца на перабоі з малаком і малочнымі прадуктамі. То камусьці не хопіць малака ў мяккім пакеце, то на вітрыне да вечара занадта бедны выбар беларускіх сыроў, а малако – толькі самае дарагое.

А адзін з чытачоў распавёў, што дзецям у садку замест сметанковага масла прапанавалі раслінна-сметанковае. Тым часам на сайце «КП в Беларуси» чытачы абмяркоўваюць тое, што перабоі не толькі ў сталіцы. У Жлобіне, напрыклад, не атрымалася знайсці дзіцячае малако.

– Часовыя перабоі звязаныя з тым, што прадпрыемствы больш малака прадаюць за мяжу. Гэта прытым, што малака ў краіне больш не стала, – растлумачылі нам на адным з малочных заводаў. – А на сусветных рынках попыт на сухое малако.

Вось прадпрыемствы і сталі зарабляць! Калі летась Беларусь прадавала сухое малако толькі ў тры краіны: Расею, Казахстан і Азербайджан, то сёлета стала пастаўляць малако яшчэ і ў Японію, Егіпет, Польшчу, Саудаўскую Аравію і нават у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. А хутка партыя сухога малака адправіцца ў Венесуэлу.

– Прадпрыемства «Белагроинторг» склала з венесуэльскім бокам двухбаковую дамову па пастаўцы нашай прадукцыі, – распавёў нам начальнік аддзела прадуктаў харчавання і тытунёвых вырабаў канцэрна «Белхарчпрам» Генадзь БОГДАН. – На складзе гэтага прадпрыемства ўжо цяпер ляжыць 200 тон сухога беларускага малака, якое чакае сваёй чаргі для першай пастаўкі.

СКАЗАНАЕ

«Сёння сухое малако абястлушчанае падаражэла ў 5 разоў. Было 0,8 даляра, сёння за 3 даляры… толькі дай! Сушыце малако і прадавайце ў іншых краінах. Гэта выгоднае сёння, рэнтабельнае. І не трэба сёння стагнаць».

(Аляксандр ЛУКАШЭНКА падчас вясновага звароту да парламента.)

ШТО ГАВОРАЦЬ НА МАЛОЧНЫХ ЗАВОДАХ

Малако гатовае да адгрузкі

– Прадукт выраблены, гатовы да адгрузкі. Паставак у Венесуэлу яшчэ не было, але яны чакаюцца неўзабаве, – распавёў нам намеснік дырэктара ваўкавыскага завода «Беллакт» Уладзімір ЯРМОЛІК. – Гэта першая ластаўка. Кантракт складзены да канца года, але яго можна будзе падоўжыць.

– Нейкія яшчэ заводы будуць гандляваць з Венесуэлай?

– Пакуль кантракт ёсць толькі ў нас. Справа ў тым, што ў венесуэльскіх партнёраў вельмі высокія патрабаванні да якасці прадукцыі, якая пастаўляецца.

– А беларускі пакупнік не пацерпіць?

– Беларусь і так больш за палову вырабленай прадукцыі прадавала на экспарт. Але на ўнутраным рынку гэта не адаб'ецца.

Рыхтуюцца паказаць свой тавар і ў Лепелі.

– Мы хутка паедзем на выставу ў Венесуэлу з сваёй прадукцыяй, – распавялі нам супрацоўнікі Лепельскага малочна-кансервавага камбіната. – Выстава пройдзе 24 лістапада, паедуць, праўда, толькі пакуль малюнкі. А там ужо і кантракт, судзячы па ўсім, складзем. Прадстаўляць будзем сваё цэльнае сухое малако.

А У ГЭТЫ ЧАС

Малако зноў падаражэе?

Міністэрства сельскай гаспадаркі зноў прапаноўвае падняць закупныя цэны на малако. Праўда, на колькі яно падаражэе, службоўцы пакуль не кажуць.

Нагадаем, сёлета закупныя цэны на малако ўжо паднімаліся два разы: у студзені і ў верасні. Пасля апошняга падаражання пакет малака, які каштаваў 1170 рублёў, стаў абыходзіцца пакупніку ў 1220.

БУДЗЬ У КУРСЕ

Малако па цане даганяе бензін

Літр малака ў беларускіх крамах каштуе ад 900 да 1300 рублёў. У гэты ж час за літр бензіну на аўтазаправачнай станцыі мы аддаём ледзь больш за дзве тысячы. Так што абмен з Венесуэлай амаль раўнацэнны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках