banner1 banner1 banner1

22.10.2007

Ансамбль саўковай ідэйнасці 1

12:03, Уладзімір Халіп — Политика

Праект ужо накіраваны ў парламент. Дэпутаты разгледзяць і, па ўсіх прагнозах, прымуць яго. “Закон аб гістарычнай памяці народа” набудзе юрыдычную сілу. І тады пад перыядам дыктатуры будзе падведзена канчатковая рыса. Усе мемарыяльныя дошкі, якія ўслаўляюць яе падзеі і імёны, будуць зняты. А таксама адпаведныя скульптуры. І заменены будуць назвы вуліц і плошчаў, якія ідэалізуюць дыктатарскі час.

Вядома, гэта не ў нас. Гэта ў Гішпаніі.

І калі недзе там або ў іншай краіне знойдзецца мастадонт, які менавіта па гэткіх часах і сумуе, чаму ж не запрасіць яго ў гасцінную Беларусь, дзе ўсё дыктатарскае непарушна. Патлумачыць яму яшчэ на вакзале, што Франка і Сталін – амаль адно і тое ж, і узаемная іх варожасць была прыкрым непаразуменнем. А сутнасць адна – цвёрдая рука, па якой сумуюць часам народы. І павесці яго, іншаземнага госця, па вуліцы Кірава, выйсці на вуліцу Свярдлова, з вуліцы Валадарскага скіравацца на Камсамольскую, дзе жалезны рыцар рэвалюцыі пяшчотным позіркам углядаецца ў велічны гмах КДБ. І не забыцца паведаміць, што менавіта за ім славутая “амерыканка”, у якой знішчалі лепшых людзей Беларусі. А потым – па вуліцы Леніна, па Інтэрнацыянальнай выйсці на плошчу Кастрычніцкую. Не варта здзіўляцца, калі ачмурэлы ад нечаканых уражанняў госць пачне высвятляць, дзе на Свіслачы ў момант гістарычнага стрэлу стаяла “Аўрора” і дзе з браневіка прамаўляў Ленін. Тутэйшая палітычная экзотыка і ня гэткіх збівала з панталыку. А потым – галоўная атракцыя ў настальгічным маршруце. Скрыжаванне вуліц Фрыдрыха Энгельса і Карла Маркса, знакаміты будынак, які спалучае шчасліва сакральныя ўласцівасці Смольнага і Крамля і па-ранейшаму застаецца аплотам усіх абяздоленых дэмакратыяй.

Калі паставіць гэткія вандроўкі на канвеер, якія грошы пацякуць! Дзе, у якой яшчэ сталіцы (Кім Чэн Іра пакінем у спакоі) гістарычны цэнтр мог быць так безаглядна аддадзены пад мемарыял самай крывавай хеўры бальшавікоў? А ўвогуле зразумела, чаму з такой мітуслівай паспешлівасцю быў перакінуты з цэнтра горада на ўскраіну праспект Францыска Скарыны. Сапраўды, што рабіць вялікаму сыну гэтай зямлі ў кампаніі Свярдлова, Леніна ды нейкага там Валадарскага?

І па ўсёй Беларусі, ад вялікіх гарадоў да малых паселішчаў, - тая ж камуністычная казёншчына і дурната. Полацак – старажытнейшы горад Еўропы, калыска нашай дзяржаўнасці. Хоць бы у парадку выключэння можна было пакінуць яму гістарычную тапаніміку. Не, немагчыма! Парушыцца так старанна адбудаваны ансамбль саўковай ідэйнасці. І там усё тыя ж Свярдловы, Леніны, Фрунзе. Каго хвалюе, што ў Полацку яны нахабна выцеснілі яго славутых месцічаў. Чынавенства даўно засвоіла, што на тутэйшым ідэалагічным полі за крок улева ці крок управа гарантаваны імгненны вылет з наменклатуры. А што без яе чыноўнік?

Беларусь заблыталася ў камуністычным лабірынце. Жудасная тапаніміка яе мястэчак і гарадоў дэфармуе грамадскую свядомасць, замінае ўваходжанню краіны ў супольнасць цывілізаваных дзяржаў. На што мы там можам разлічваць з Дзяржынскім ды Валадарскім у якасці герояў нацыі? Як можна ў цэнтры сталіцы ўзносіць на пастамент выяву чалавека ў нязграбным паліто, якога нават таварыш Сталін трымаў за блазна на сваіх сумнавядомых папойках? Таго чалавека, чый размашысты подпіс – Калінін – стаіць на процьме дакументаў, якімі ні ў чым не вінаватыя людзі выракаліся на знішчэнне. Ад гэтага баязлівага ката даўно адраклася нават ягоная Масква. Каго натхняе ён тут, у Мінску?

А вось дырэктыўная думка яшчэ аднаго тамтэйшага вырадка, якую з-за ўнікальнасці стылю непажадана перакладаць: “Время архивоенное. Надо всячески поощрять массовидность террора”. Хто гэты тэрарыст-тэарэтык? Усама? Пол Пот? Не, гэта наш незабыўны таварыш Ленін, якому аднаго помніка на галоўнай плошчы было мала, ахвяравалі яшчэ і вуліцу ў цэнтры. Напэўна за тое, што вышэйпамянёную дырэктыву ягоныя паплечнікі з асаблівай стараннасцю ажыццявілі ў Беларусі.

“Каждый, кто осмелится на малейшую пропаганду против соввласти, будет арестован и заключен в концентрационный лагерь”. Гэта не Гімлер лютуе. Не яму, убогаму эпігону, а таварышу Дзяржынскаму належыць бясспрэчны прыярытэт у рэалізацыі крэатыўнай ідэі канцлагераў. Як жа гэткі ўзлёт інтэлекта не адзначыць яго персанальным праспектам і помнікам у цэнтры Мінска?

“Мы считаем, что белорусы не являются нацией, и что те этнические особенности, которые их отделяют от остальных русских, должны быть изжиты”. Якая глыбіня! Некалькі слоў, а цэлая праграма. Выконваецца і сёння. Мысліцель – таварыш Мяснікоў. Герой мясцовага Кастрычніка, які за кароткі час ад перавароту да ганебных уцёкаў у Смаленск паспеў толькі разагнаць Першы Усебеларускі з’езд і Мінск давесці да голаду. Як жа за гэта не ўславіць таварыша?

Ягоны паплечнік Кнорын таксама засведчыў, што ніякіх беларусаў няма. Вуліца, якой нададзена яго імя, недалёка ад вуліцы Каліноўскага. Таго, хто свой апошні ліст з-пад шыбеніцы паслаў менавіта гэтаму неіснуючаму народу. І за каго аддаў жыццё.

У цывілізаванай, заможнай Гішпаніі разумеюць выдатна, што немагчыма рухацца наперад, а тым больш разлічваць на пачэснае месца ў еўрапейскай супольнасці, не перагарнуўшы канчаткова сумную старонку нядаўняй гісторыі. Да нас гэтая простая ісціна ніяк не даходзіць. Не вызваліцца краіна ад летаргіі, пакуль не паставіць кропку на сваім бальшавіцкім мінулым.

Чаго мы баімся? Падарваць асновы патрыятызму? Якога? Зноў – на вайну за Расію? Нам яшчэ мала?

Чужыя назвы. Чужыя імёны. Чужая гаворка.

Чужая зямля?..

Написать комментарий (1)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн вт ср чт пт сб вс
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версия сайта

Бойкот-2008

Стоит ли участвовать в избирательном фарсе?

Владимир Халип

Специально для Хартии'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрей Ким, политзаключенный

Арестован на акции предпринимателей

Александр Козулин, политзаключенный

Брошен за решетку за акции протеста

Политзаключенный Сергей Парсюкевич

Лидер предпринимателей арестован после акции протеста

Другие подборки

Популярные новости

Лукашенко: «Рассчитывайте на худшее. Я пойду на четвертый срок» (7471)

14.05, 8:29, — Политика

На границе Беларуси возводится «железный занавес» (6876)

13.05, 9:03, — Общество

В декларации о доходах кандидата в президенты Лукашенко за 2005 год сына Николая нет (6668)

12.05, 13:17, — Политика

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5955)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Политика

Государственные СМИ официально объявили о младшем сыне Лукашенко (Видео) (5925)

12.05, 9:51, — Политика

Александр Козулин: «Вместо безоговорочного освобождения, мне было предложено тайное бегство из страны» (4846)

15.05, 10:30, — Политика

Тайный сын (4619)

14.05, 9:53, — Политика

Андрей Санников: «Похоже, Лукашенко не надеется дотянуть до конца года» (4609)

16.05, 12:32, — Политика

Цирк имени Лукашенко (4431)

12.05, 11:30, Илья Мильштейн, «Европа-Экспресс» (Германия) — Политика

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (4214)

14.05, 11:07, — Авто

Подписка на рассылку