banner1 banner1 banner1

22.10.2007

50 гадоў адзначыў у турме старшыня Шклоўскай суполкі Партыі БНФ

14:17, — Политика

Старшыня Шклоўскай суполкі Партыі БНФ Аляксандар Фёдараў адзначыў 50-годзьдзе ў Магілёўскім ізалятары часовага ўтрыманьня. 31 кастрычніка мае пачацца суд над партыйным актывістам. Пра гэта паведаміла “Радыё Свабода” жонка Аляксандра Фёдарава Вольга.

Аляксандра Фёдарава зь юбілеем павіншавалі адпартыйцы. Праз жонку перадалі вітаньні й пакунак зь неабходнымі для нявольніка рэчамі.

Спадара Фёдарава затрымалі 14 чэрвеня. Партыйца вінавацяць у парушэньні працэдуры выплаты заробку. Ён, нібыта, выплачваў заробак падстаўным асобам. Калі віну Фёдарава дакажуць, яму пагражае да шасьці гадоў няволі з канфіскацыяй маёмасьці. Да арышту спадар Фёдараў працаваў майстрам на дзьвюх кацельнях у Шклове.

У жніўні пракурор Шклоўскага раёну Ігар Сьніткоў не задаволіў хадайніцтва адваката пра вызваленьне шклоўскага палітыка пад падпіску пра нявыезд.

Адмову пракурора вызваліць Фёдарава з-пад варты кіраўнік рэгіянальнай арганізацыі Партыі БНФ Рыгор Кастусёў зьвязаў з асабістай непрыхільнасьцю чыноўніка да партыйца.

Жонка Аляксандра Фёдарава ў віну мужа ня верыла й ня верыць цяпер. Яна перакананая, што ў судзе дакажуць мужаву невінаватасьць.

“На побыт у турме муж ня скардзіцца. Ён у мяне моцны чалавек”, — зазначае Вольга.

Зьняволеньне аднапартыйца Рыгор Кастусёў зьвязвае з пошукамі праваахоўных органаў кампрамату на Ўладзімера Канаплёва.

“Я гэта зьвязваў і раней. У кулюарных размовах такая інфармацыя прасочвалася, што гэтыя падзеі ў Шклове нейкім чынам зьвязаныя зь імем Канаплёва. Паводле той інфармацыі, якой я валодаю, дырэктар камунгасу таксама падаў заяву на звальненьне, але пакуль што яго ня звольнілі. Нейкая сытуацыя такая насьпявае. Я сёньня, цяпер, знаходжуся ў Шклове, і тут мне сказалі, што нібыта Канаплёў прыяжджаў ў Шклоў, бачылі тут яго. Так гэта, альбо ня буду ўдакладняць”, — кажа Рыгор Кастусёў

Аляксандар Фёдараў — актыўны ўдзельнік выбарчых кампаніяў. У 2001 годзе яго ўжо арыштоўвалі — на загад пракурора.

Написать комментарий (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн вт ср чт пт сб вс
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версия сайта

Честные выборы

Как их провести в Беларуси?

Нет диктаторской приватизации!

Законна ли продажа белорусских предприятий?

Узник «американки»

Гражданин США Зельцер умирает в белорусской тюрьме

Владимир Халип

Специально для Хартии'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядерная программа Лукашенко

Белорусский режим решил построить АЭС

Другие подборки


снять квартиру минск

Популярные новости

Жесткие шутки про Лукашенко в передаче на ОНТ (Видео) (8182)

6.10, 14:51, — Политика

Мужественная наблюдательница раскрывает махинации: явка на «выборах» сфальсифицирована (Видео) (5948)

1.10, 13:44, — Политика

Спектакль погорелого театра для Европы (4974)

2.10, 11:22, Ирина Халип, «Ежедневный журнал» — Политика

Блогеры против «Спортивной панорамы»: Они не болели за БАТЭ с красно-зелеными флагами (4148)

3.10, 20:22, — Политика

«Комсомольская правда» раіць беларусам пазбаўляцца ад «дз» і «ц» (4121)

3.10, 15:58, — Политика

Большинство не ходили на «выборы» (3864)

1.10, 10:24, — Политика

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (3849)

6.10, 14:56, — Политика

Задержан подозреваемый в причастности к взрыву в Минске 4 июля (обновлено) (3610)

3.10, 18:11, — Политика

Страх Лукашенко (3480)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Политика

Лукашенко: «Я дружбой с русскими не торгую» (3460)

6.10, 15:25, — Политика

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: